Ксенатрансплантацыя
Ксенатрансплантацыя, ці міжвідавая трансплантацыя — трансплантацыя органаў і/або тканак ад жывёлы іншага біялагічнага віду.
Звычайна ідзе гаворка пра ксенатрансплантацыю ад найбольш таннай у атрыманні і блізкай па памеры да чалавека імуналагічна мадыфікаванай свінні[1] або ад вышэйшых прыматаў, блізкіх генетычна, але складаных ва ўтрыманні і развядзенні.
Ксенатрансплантацыя органаў застаецца немагчымай і неажыццяўляльнай пры цяперашнім узроўні развіцця транспланталогіі. Нават пры вельмі моцнай імунасупрэсіі арганізма рэцыпіента ксенатрансплантат ад свінні не выжывае ў арганізме чалавека ў выніку звышвострай рэакцыі адрыньвання, якая суправаджаецца масіўным гемолізам, аглютынацыі эрытрацытаў і трамбацытаў і множным трамбозам сасудаў перасаджанага ксенаоргана.
Беларускія медыкі першыя ў свеце ажыццявілі міжвідавую перасадку тканкі шчытападобнай залозы, перанесшы яе ад труса ў глыбокую артэрыю сцягна на назе жанчыны[2].
Зноскі
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Транспланта́ция // Биологический энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — С. 640. — 831 с. — 100 000 экз.
- Транспланта́ция / Бляхер П. Я., Шумаков В. И., Мирский М. Б., Подольный В. З. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 152—153. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- PBS Special on Pig to Human Transplants (англ.)
- Шариков XXI века(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2007. Праверана 19 жніўня 2010.
- Xenotransplantation (animal to human transplants) (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2010. Праверана 19 жніўня 2010.