Ксенафонт Антонавіч Гаворскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ксенафонт Антонавіч Гаворскі
Govorskij K A.jpg
Дата нараджэння каля 1811[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 чэрвеня 1871(1871-06-17)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці журналіст
Навуковая сфера археалогія, гісторыя
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як археолаг, гісторык, журналіст, выдавец

Ксенафонт Антонавіч Гаворскі (1811[2], г. Кіеў — 17 (29) чэрвеня 1871, г. Вільня) — расійскі і беларускі археолаг, гісторык, выдавец[3]. Член-карэспандэнт Імператарскага рускага археалагічнага таварыства.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з сям’і ўніяцкага святара. Атрымаў духоўную адукацыю.

Жыў у Полацку, дзе працаваў у мясцовай духоўнай семінарыі[3].

З 1862 года ў Кіеве, у 1864 па просьбе генерал-губернатара Міхаіла Мураўёва пераехаў у Вільню.

К. А. Гаворскі памёр 17 чэрвеня 1871 года, пахаваны ў Вільні на Еўфрасіннеўскіх могілках.

Педагагічная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку сваёй кар'еры К. А. Гаворскі служыў выкладчыкам гісторыі і яўрэйскай мовы ў Беларускай уніяцкай духоўнай семінарыі. Потым К. Гаворскі прыняў праваслаўе і ў 1835 атрымаў ступень кандыдата ў Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі[4].

Пасля заканчэння Пецярбургскай духоўнай акадэміі[3] ў 1845 годзе выкладаў царкоўную археалогію ў Полацкай духоўнай семінарыі[3]. Акрамя гэтага ў Полацку ў розныя гады ён выкладаў царкоўную гісторыю, царкоўныя старажытнасці, біблейскую гісторыю і кананічнае права.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

К. А. Гаворскі з'яўляецца адным з піянераў археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі. У пачатку 50-х гадоў XIX стагоддзя ён займаўся археалагічнымі раскопкамі курганаў у наваколлях Полацка[3] (Шпакоўшчына, Рудня, Балотаўка), на Ушаччыне каля мястэчка Селішча, па берагах р. Дрыса і ў іншых месцах. Па выніках раскопак быў апублікаваны шэраг артыкулаў. Першым[3] у Беларусі падрабязна апісаў структуру курганных насыпаў, вызначыў час іх узнікнення, акцэнтаваў увагу на вывучэнні раўкоў. Надрукаваў апісанне археалагічных помнікаў наваколляў Полацка і народныя паданні пра іх.

Вёў рэгулярную перапіску з Імператарскім археалагічным таварыствам, пасылаў туды знаходкі. 20 сакавіка 1852 года К. А. Гаворскі быў абраны членам-карэспандэнтам Імператарскага рускага археалагічнага таварыства. Даследчык выяўляў і публікаваў актавыя матэрыялы, звязаныя з беларускай гісторыяй. Ім напісана праца «Историко-статистическое описание Полоцкой епархии» (1853), якая не была апублікавана[5].

К. А. Гаворскі займаўся таксама даследаваннем царкоўнай гісторыі Беларусі. Аўтар прац на гэту тэму. Апублікаваў шмат важных дакументаў па гісторыі Беларусі, арыгіналы якіх пазней загінулі[3]. Даследаваў гісторыю праваслаўных храмаў.

Выдавецкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У грамадскай і навуковай дзейнасці стаяў на рэакцыйных пазіцыях, усхваляў палітыку царызму ў Паўночна-Заходнім краі. Адзін з пачынальнікаў заходнерусізму.

У 18571858 — рэдактар неафіцыйнай часткі «Витебских губернских ведомостей»[3], дзе таксама друкаваліся яго даследаванні па гісторыі і выяўленыя ім актавыя матэрыялы.

Потым Ксенафонт Антонавіч перасяліўся ў Кіеў, дзе 1 ліпеня 1862год а пачаў выдаваць часопіс «Вестник Юго-Западной и Западной России(руск.) бел.». У часопісе адстойваліся дзяржаўныя ідэі, падтрымлівалася дзяржаўная палітыка. Самая вялікая ўвага надавалася барацьбе з паланізацыяй і каталіцкім празелітызмам у заходне-рускіх абласцях.

Пасля пераезду ў Вільню стаў заснавальнікам і рэдактарам часопіса «Вестник Западной России(руск.) бел.», які працягваў традыцыі папярэдняга выдання: асуджаў Паўстанне 1863—1864 гадоў і ўхваляў палітыку М. М. Мураўёва[3].

Грамадска-палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]

Вакол часопіса «Вестник Западной России» склалася супольнасць навукоўцаў, журналістаў і пісьменнікаў, заклапочаных праблемай захавання цэласнасці рускага народа і супрацьстаяння паланізацыі і сепаратызму. Пасля гэта грамадска-палітычная плынь была названа «заходнерусізмам».

К. А. Гаворскі прасочваў польскі ўплыў і ў дзейнасці ўкраінафілаў, якія прапагандавалі стварэнне асобнай ад рускай літаратурнай украінскай мовы. У лісце галіцка-рускаму(руск.) бел. дзеячу Якаву Галавацкаму ён пісаў: «У нас у Кіеве толькі цяпер не больш за пяць упартых хахламанаў з прыродных маларосаў, а то (іншыя) усё палякі, больш за ўсіх завіхаліся аб распаўсюдзе маларасійскіх кніжонак. Яны самі, пераапрануўшыся ў скруткі, швэндаліся па вёсках і раскідвалі гэтыя кніжонкі; дакладна пранырлівы лях пачуў у гэтай справе для сябе пажыву, калі адважыўся на такія подзвігі».

Зноскі

  1. http://www.rulex.ru/xPol/index.htm?pages/06/433.htm
  2. http://www.rulex.ru/xPol/index.htm?pages/06/433.htm
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 3,7 3,8 Говорский Ксенофонт Антонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 153. — 737 с.
  4. Выпускники Санкт-Петербургской (с 1914 — Петроградской) духовной академии 1814—1894, 1896—1918 гг.
  5. Алексеев, Л. В. Археология и краеведение Беларуси XVI в. — 30-е годы ХХ века. — Мн.: Беларуская навука, 1996. — С. 90—93

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]