Перайсці да зместу

Куала-Лумпур

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Куала-Лумпур
3°08′52″ пн. ш. 101°41′43″ у. д.HGЯO
Краіна
Кіраўнік Kamarulzaman Mat Salleh[d]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1857
Вышыня цэнтра 66 м і 50 м[2]
Водныя аб’екты Гомбак (рака) і Кланг (рака)
Часавы пояс UTC+8
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 9 000 280 чал. (2025)[3]
Афіцыйная мова малайская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 03
Паштовы індэкс 50000–59999
dbkl.gov.my
Паказаць/схаваць карты
Куала-Лумпур (Малайзія)
Куала-Лумпур
Куала-Лумпур

Ку́ала-Лу́мпур (малайск.: Kuala Lumpur [ˈkwalə ˈlumpʊr]) — сталіца Малайзіі, знаходзіцца на рацэ Кланг і яе прытоку Гомбак. 1,8 млн жыхароў (2004), каля 7 млн. — у агламерацыі. Заснаваны ў 1857. 1 лютага 1974 выйшаў са складу штата Селангор і набыў статус асобнай федэральнай тэрыторыі. У горадзе размяшчаецца парламент Малайзіі. Значны гандлёвы, фінансавы і прамысловы цэнтр краіны. Працуе міжнародны аэрапорт (KLIA). Універсітэт Малая, Міжнародны ісламскі ўніверсітэт Малайзіі, Універсітэт UCSI, Міжнародны медыцынскі ўніверсітэт, Адкрыты ўніверсітэт Малайзіі, Куала-Лумпурскі ўніверсітэт і інш. Тэлевізійная вежа (421 м, трэцяя па вышыні ў свеце), офісныя будынкі «Вежы Петронас» (452 м, да 2004 самыя высокія будынкі ў свеце).

Год Колькасць
1974 612 004
1980 919 610
Год Колькасць
1991 1 145 342
2000 1 305 792
Год Колькасць
2010 1 588 750 [4]
2018 7 564 000 [5]
Год Колькасць
2020 1 982 100 [6]
2025 9 000 280 [3]

Памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі