Куаўтэмак
Куаўтэмак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Cuāuhtémōc | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Куітлауак | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1495 |
||||||
Смерць | 1525 | ||||||
Бацька | Аўісотль[d] | ||||||
Жонка | Isabel Moctezuma[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Куаўтэмак (наўатль Cuāuhtémōc, «Арол, які спускаецца», паміж 1495 і 1502—1525) — апошні тлатаані дзяржавы ацтэкаў з дынастыі Акамапічтлі, пляменнік Мантэсумы II, быў жанаты з яго дачкой Тэчуішпа. Зрабіўся кіраўніком у выніку «Ночы смутку».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аб ранняй яго біяграфіі звестак амаль няма. Заняў пасаду кіраўніка пасля скону Куітлаўака ад воспы, завезенай іспанцамі, у канцы 1520 пачаў падрыхтоўку да абароны Тэначтытлана, аднак пасля 80 дзён баёў, 13 жніўня 1521 г. горад паў пад ударамі арміі Картэса і каля 150 тыс. яго індзейскіх саюзнікаў. Куаўтэмак быў узяты ў палон ў той жа дзень збраяносцамі Гансала дэ Сандаваля, і паўстаўшы перад Картэсам, запатрабаваў забіць яго. Гэтую гісторыю апісаў сам Картэс ў трэцяй справаздачы Карлу V.
Картэс першы час звяртаўся з Куаўтэмакам на роўных, будучы зацікаўлены ў ім як у крыніцы легітымнасці ўласнай улады. Досыць вялікія заслугі Куаўтэмака у будаўніцтве новага горада — Мехіка. Аднак да 1524 усё змянілася, да гэтага часу адносіцца эпізод з катаваннем Куаўтэмака, якога Картэс хацеў прымусіць выдаць золата Мантэсумы, якое бясследна знікла ў «Ноч смутку». Аб матывах гэтага ўчынку пісаў толькі Берналь Дыяс. У Гамары ёсць наступная гісторыя: калі Куаўтэмак знаходзіўся на катавальным станку, адзін з набліжаных пачаў упрошваць яго здацца, і прасіць іспанцаў аб ласцы. Куаўтэмак насмешліва адказаў, што атрымлівае асалоду, быццам ляжыць у ванне. Рамантыкі XVIII ст. перарабілі сюжэт, і фраза Куаўтэмака ператварылася ў: «Хіба я не ў ружах ляжу?»
Куаўтэмак быў вызвалены і вярнуўся да становішча паважанага двараніна на іспанскай службе. Ён упарта адмаўляўся хрысціцца, па словах Кагальюда, прыняў Веру Хрыстову толькі ў дзень пакарання. Перэс Марцінэс паказвае, што хрысцільнае імя яго было Эрна дэ Альварада Куаўтемак (іншыя крыніцы пра гэта замоўчваюць), і такім чынам, яго хроснымі былі сам Картэс і Педра дэ Альварада.
У 1524 г. Картэс пачаў баявыя дзеянні супраць Крыстабаля дэ Олід ў Гандурасе. Войска яго ў асноўным складалася з ацтэкаў, таму пры стаўцы Картэса знаходзіўся і Куаўтэмак, забяспечваючы лаяльнасць новых іспанскіх падданых. Праз год экспедыцыі, Картэс абвінаваціў Куаўтэмака у змове і прысудзіў да павешання. Бернардына дэ Саагун са слоў індзейцаў і Берналь Дыяс распавядаюць гэтую гісторыю цалкам па-рознаму.
Пасля здабыцця Мексікай незалежнасці, Куаўтэмак зрабіўся галоўным сцягам мексіканскага нацыяналізму і сімвалічным «дзедам мексіканскай нацыі» (паводле слоў Рамона Лопеса Велардэ). У яго гонар названы горад у штаце Чыўаўа, а таксама футбольны стадыён у Пуэбла.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.545
- Carrillo de Albornoz, José Miguel, Moctezuma, el semidiós destronado — Espasa-fórum, Espasa-Calpe, 2004 ISBN 84-670-1415-6.
- Cortés, Hernán, Cartas de relación de la conquista de México— Colección Austral, Espasa-Calpe, 5ª ed. Madrid 1970.
- Díaz del Castillo, Bernal. Historia verdadera de la conquista de la Nueva España— Colección Austral, Espasa-Calpe, 3ª ed. Madrid 1975.
- Madariaga, Salvador de. Hernán Cortés— Grandes biografías. Planeta de Agostini, Madrid 1995 ISBN 84-395-3817-0
- Miralles, Juan, Hernán Cortés, inventor de México— Tiempo de memoria, Tusquets, 4ª ed. Barcelona 2002 — ISBN 84-8310-758-9.
- Prescott, William H., Historia de la Conquista de México— Papeles del tiempo, Antonio Machado Libros Madrid 2004 ISBN 84-7774-237-5.
- Toscano, Salvador. Semblanza de Cuauhtémoc. México, Fondo de Cultura Económica.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Cuauhtémoc, el águila que desciende — Semblanza del último Tlatoani tenochca
- David Alfaro Siqueiros, «Monumento a Cuauhtémoc: el tormento» (1951) Архівавана 17 лютага 2006.
- «Tras los restos de Cuauhtemoc»
- Ichcateopan y los restos de Cuauhtémoc. Artículo de Eduardo Matos Moctezuma en Arqueología Mexicana