Кубак Германіі па футболе

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Кубак Германіі па футболе
Фота
 
Заснаваны: 1934
Найбольш тытулаваны: Баварыя (18)
Бягучы сезон
Сезон 2015/16

Кубак Германіі па футболе (ням.: Deutscher Fußball-Bund-Pokal) — штогадовы кубак Германіі, які праходзіць у фармаце алімпійскай сістэмы. У спаборніцтве прымаюць удзел 64 каманды, уключаючы ўсе клубы Бундэслігі і Другой Бундэслігі. Ён лічыцца другім па значнасці нацыянальным тытулам у нямецкім футболе пасля чэмпіянату.

Спаборніцтва было заснавана ў 1935 годзе пад назвай Tschammer-Pokal. Першым пераможцам стаў «Нюрнберг». У 1937 годзе «Шальке 04» была першай камандай, якая перамагла ў турніры двойчы запар. Tschammer-Pokal быў прыпынены ў 1945 годзе ў сувязі з Другой сусветнай вайной і распаўся пасля краху нацысцкай Германіі. У 1948 годзе кубак быў адноўлены як DFB-Pokal. Ізноў «Нюрнберг» выйграў першы тытул. «Баварыя» заваявала найбольшую колькасць кубкаў — 18.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]