Кубак Уорэна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бок А

Кубак Уорэна — сярэбраны скіфас часоў Юліяў-Клаўдзіяў, набыты ў 1911 годзе Эдвардам Перы Уорэнам за 2000 фунтаў стэрлінгаў. Унікальнасць яму надаюць дзве сцэны гомасексуальнага характару. Фонам для іх служаць завесы з тканіны, а таксама музычныя інструменты, наогул нехарактэрныя для вырабаў рымскай вытворчасці.

Бок Б

На адным боку кубка намаляваны секс сталага барадатага мужчыны з юнакоў, прычым юнак сядзіць у пазіцыі «наезніка», трымаючыся за вяроўку; хлопчык, магчыма раб, падглядвае з-за дзвярэй, за спіной пары стаіць кіфара. На зваротным боку намаляваны секс юнака з падлеткам. Барада персанажа і музычныя інструменты, іграць на якіх для рымскага грамадзяніна лічылася ганебным, паказвае, што тут намаляваны норавы грэчаскага ці, прынамсі, вельмі моцна элінізаванага рымскага асяроддзя.

Артэфакт паходзіць, меркавана, з палесцінскага скарбу часоў Іўдзейскіх войн. На кубку маюцца сляды працяглага ўжывання. У 1950-я гады спадчыннікі Уорэна за параўнальна сціплую суму прапанавалі яго розным музеям, у тым ліку Брытанскаму. У той час твор лічыўся парнаграфічным: яго адмаўляліся не толькі экспанаваць, але і сур'ёзна абмяркоўваць. У 1999 годзе Брытанскі музей набыў кубак Уорэна за рэкордную для сваёй калекцыі суму ў 1,8 млн фунтаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]