Кубера
Выгляд
Кубера | |
---|---|
![]() | |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Vishrava[d] |
Маці | Ilavida[d] |
Жонка | Bhadra[d] |
Дзеці | Nalakuvara[d] і Manibhadra[d] |
![]() |
Кубера (санскр.: कुबेर — «які мае нягеглае цела») — бог багацця, уладыка якшаў, кінараў і гух’якаў. Унук вялікага рышы Пуласцьі, сын мудраца Вішраваса (адсюль яго другое імя — Вайшравана) і старэйшы брат Раваны.
Першапачаткова Кубера быў хтанічным бажаством і асацыяваўся з зямлёй і гарамі. З часам у яго з’явілася і вонкавае аблічча, якое нагадвае аблічча бога ўрадлівасці. Куберу малююць з вялікім жыватом, двума рукамі, трыма нагамі, васьмю зубамі і адным вокам.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 552. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.