Перайсці да зместу

Кувез

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кувез
Кувез з нованароджаным на паштовай марцы Узбекістана

Кувез (фр.: Couveuse — інкубатар[1]) — апарат са штучным мікракліматам, у які змяшчаюць неданошаных дзяцей для сагравання і засцярогі іх ад страты цяпла. У кувезе аўтаматычна рэгулююцца аптымальныя тэмпературы (33-38 ° С), вільготнасць (85-100 %) і ўтрыманне кіслароду (33-60 %); прадугледжана таксама пастаянная падача кіслароду. Догляд дзіцяці ажыццяўляецца праз адмысловую адтуліну або рукавы; назіранне за дзіцём праводзяць праз празрыстыя сценкі кувеза.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.685