Перайсці да зместу

Кузня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Л. К. Плахаў, карціна Кузня, 1845 год

Кузня — майстэрня по ручной апрацоўцы металу, як правіла, коўкай.

Чалавек, які ажыццяўляе ўсе гэтыя аперацыі і працуе ў кузні — каваль.

Абсталяванне кузні

[правіць | правіць зыходнік]

У кузні абавязкова размяшчаліся агнішча (горан) і кавадла. У ёй можна ажыццяўляць амаль усе першасныя аперацыі па апрацоўцы металу: плавіць, заліваць яго ў форму; а таксама і далейшыя, сярод якіх: свабодная коўка, кавальская зварка, горнавая пайка медзі, тэрмічная апрацоўка вырабаў, гартаванне, штампоўка, валачэнне, згібанне, кручэнне, чаканка і г. д.

У недалёкім мінулым кузня — галоўнае месца вытворчасці зброі і прылад працы. Кавальскае рамяство і кавальская вытворчасць маюць шматвяковую гісторыю. Чалавеку здаўна былі вядомыя найпрасцейшыя кавальскія інструменты для коўкі: молат, клешчы, кавадла і самае простае абсталяванне для награвання — горан, а таксама прылада для нагнятання паветра — мяхі.

На Русі, каб пазбегнуць пажару, кузня будавалася як мага далей ад жылой забудовы[1].

Першая механізацыя працэсаў коўкі адбываецца ў XVI стагоддзі. Тады пачынаюць прымяняць механічныя рычажныя і вададзейныя молаты, якія прыводзіліся ў дзеянне энергіяй вадзяной плыні. Пры адсутнасці гідраэнергіі прымяняліся капаравыя (падаючыя) молаты.

У сувязі з малой прадукцыйнасцю працы і адначасова паскарэннем навукова-тэхнічнага прагрэсу кузня згубіла сваё значэнне; ручная вытворчасць змянілася фабрычна-патокавай. На замену майстэрням прыйшлі кавальскія цэхі з механічнымі і гідраўлічнымі молатамі, пракатнымі станамі і г. д. У сучаснай кузні займаюцца, як правіла, ручной мастацкай коўкай і ствараюць паштучныя вырабы[2].

  1. Осипов А. М., Александров В. А., Гольдберг Н. М. Афанасий Никитин и его время (руск.). — 2-е выд. — М.: Министерство просвещения, 1956. — С. 17. — 215 с.
  2. Полезные материалы (руск.). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2014. Праверана 15 чэрвеня 2010.