Кузняцоўскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Кузняцоўскі раён — раён у складзе Віцебскай акругі БССР, які існаваў у 1924—1927. Утвораны ў ліпені 1924, назва — ад вёскі Кузняцова (сучасны Віцебскі раён). Цэнтр — горад Віцебск. Уключаў 10 сельсаветаў: Бараўлянскі, Віцебскі, Доўжанскі, Дражноўскі, Заронаўскі, Летчанскі (Велікалетчанскі), Мікалаеўскі, Міхалеўскі, Старасельскі, Шніцінскі. Скасаваны 26.3.1927, тэрыторыя перададзена ў Віцебскі раён.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]