Кузьма Юр’евіч Цярэшчанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Кузьма Цярэшчанка)
Jump to navigation Jump to search
Кузьма Юр’евіч Цярэшчанка
Партрэт
Род дзейнасці: палітык, ваенны
Дата нараджэння: кастрычнік 1888
Месца нараджэння:
Дата смерці: 12 сакавіка 1922(1922-03-12) (33 гады)
Альма-матар:

Кузьма Юр'евіч Цярэшчанка (Тэрэшчанка; кастрычнік 1888, в. Замосцішча, Рослаўскі павет, Смаленская губерня — 12 сакавіка 1922) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Пскоўскую каморніцкую школу (1906), Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут (1912). 3 1906 года прыхільнік партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. У час вучобы ў Маскве актыўны ўдзельнік беларускага студэнцкага гуртка.

3 пачатку Першай сусветнай вайны у дзеючай арміі. У 1917 годзе старшыня Пскоўскай беларускай рады, дэлегат з’езда беларусаў-вайскоўцаў Паўночнага фронту ў Віцебску і Усебеларускага з’езда ў Мінску. З 1918 г. член Віленскай беларускай рады, адзін з арганізатараў Гродзенскага Беларускага нацыянальнага камітэта. Прымаў удзел у арганізацыі партыі беларускіх эсэраў на Гродзеншчыне, падтрымліваў сувязі з бальшавікамі.

У студзені — лютым 1919 г. камісар Міністэрства беларускіх спраў Літоўскай тарыбы ў Беластоку, Гродне. 3 лютага 1919 года прызначаны А. Луцкевічам на пасаду міністра ўнутраных спраў БНР. Удзельнік клуба «Беларуская хатка» ў Гродне, адзін з ініцыятараў склікання Беларускага з’езда Віленшчыны і Гродзеншчыны летам 1919 г. З восені 1919 г. старшыня Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску, адзін з кіраўнікоў Цэнтральнага Беларускага саюза сельскай гаспадаркі. Член Найвышэйшай Рады БНР. У другой палове 1920 года знаходзіўся ў Варшаве і заходніх паветах Беларусі. З 1921 г. у Вільні, удзельнічаў у арганізацыі Саюза сельскай гаспадаркі Віленскага краю.

У пачатку 1922 г. пераехаў у Савецкую Беларусь, працаваў на адказных пасадах у Цэнтральным Беларускім саюзе сельскай гаспадаркі. Памёр пры загадкавых абставінах, паводле афіцыйных звестак — ад разрыву сэрца.


Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ляхоўскі У., Чарнякевіч А. Кузьма Цярэшчанка // ARCHE Пачатак. — 2011. — № 11. — С. 23—64.