Кузьма Юр’евіч Цярэшчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кузьма Юр'евіч Цярэшчанка)
Кузьма Юр’евіч Цярэшчанка
Нараджэнне кастрычнік 1888
Смерць 12 сакавіка 1922(1922-03-12) (33 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кузьма Юр’евіч Цярэшчанка (Тэрэшчанка; кастрычнік 1888, в. Замосцішча, Рослаўскі павет, Смаленская губерня — 12 сакавіка 1922) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Пскоўскую каморніцкую школу (1906), Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут (1912). 3 1906 года прыхільнік партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. У час вучобы ў Маскве актыўны ўдзельнік беларускага студэнцкага гуртка.

3 пачатку Першай сусветнай вайны у дзеючай арміі. У 1917 годзе старшыня Пскоўскай беларускай рады, дэлегат з’езда беларусаў-вайскоўцаў Паўночнага фронту ў Віцебску і Усебеларускага з’езда ў Мінску. З 1918 г. член Віленскай беларускай рады, адзін з арганізатараў Гродзенскага Беларускага нацыянальнага камітэта. Прымаў удзел у арганізацыі партыі беларускіх эсэраў на Гродзеншчыне, падтрымліваў сувязі з бальшавікамі.

У студзені — лютым 1919 г. камісар Міністэрства беларускіх спраў Літоўскай тарыбы ў Беластоку, Гродне. 3 лютага 1919 года прызначаны А. Луцкевічам на пасаду міністра ўнутраных спраў БНР. Удзельнік клуба «Беларуская хатка» ў Гродне, адзін з ініцыятараў склікання Беларускага з’езда Віленшчыны і Гродзеншчыны летам 1919 г. З восені 1919 г. старшыня Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску, адзін з кіраўнікоў Цэнтральнага Беларускага саюза сельскай гаспадаркі. Член Найвышэйшай Рады БНР. У другой палове 1920 года знаходзіўся ў Варшаве і заходніх паветах Беларусі.

У лістападзе 1920 г. падпісаў План-канспект нарады («Слуцкая акцыя») некаторых беларускіх сацыялістаў з прадстаўнікамі мясцовых землеўласнікаў па абмеркаванні сумесных дзеянняў супраць бальшавікоў, асноўныя палажэнні якога былі: вызваленне Беларусі і дасягненне яе незалежнасці; незалежнасць Беларусі здабываецца шляхам федэрацыі з Польшчай праз больш цесную яе сувязь з Сярэдняй Літвой; надзея толькі на ўласныя сілы, сілы краю, а значыць — палітыка праводзіцца ў духу выканання ўсіх пастулатаў насельніцтва; унутраныя непаразуменні паміж палітыкамі і іншымі слаямі насельніцтва павінны быць выключаны; нацыянальная роўнасць; дзяржаўнасць несумненна беларуская; апора на мясцовыя самаўрады; узбройванне ўсяго насельніцтва Беларусі і прыём у рэгулярнае беларускае войска добраахвотнікаў з Польшчы; радыкальная зямельная рэформа і яе рэкламаванне; пазбяганне рэквізіцый; дапамога ў забеспячэнні харчаваннем; законны ўрад, створаны Найвышэйшай Радай, — склад ураду: 50% беларусаў, 40% палякаў і 10% яўрэяў. Такі нацыянальны склад ураду і ўся сітуацыя — каб атрымаць гарантыі дапамогі ад Польшчы; апора на Польшчу, Сярэднюю Літву і Францыю — каб змагацца з бальшавікамі. Сярод іншых падпісантаў плана-канспекта былі: Альгерд Гардзялкоўскі, Раман Аляксандравіч Скірмунт, Ігнат Антонавіч Парэмбскі, Абязерскі, Павел Якаўлевіч Жаўрыд, Андрэй Паўлавіч Якубецкі, Ражноўскі, Чэслаў Урбанавіч Крупскі, Лявон Іванавіч Дубейкаўскі, Аркадзь Антонавіч Смоліч, Антон Станіслававіч Неканда-Трэпка, Сяргей Іосіфавіч Баран[1]. Запланаваныя намеры не ажыццявіліся, а таксама правалілася вярбовачная кампанія Беларускай вайсковай камісіі (БВК) на Гарадзеншчыне ў склад беларускіх збройных аддзелаў[2].

З 1921 г. у Вільні, удзельнічаў у арганізацыі Саюза сельскай гаспадаркі Віленскага краю.

У пачатку 1922 г. пераехаў у Савецкую Беларусь, працаваў на адказных пасадах у Цэнтральным Беларускім саюзе сельскай гаспадаркі. Памёр пры загадкавых абставінах, паводле афіцыйных звестак — ад разрыву сэрца.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ляхоўскі У., Чарнякевіч А. Кузьма Цярэшчанка // ARCHE Пачатак. — 2011. — № 11. — С. 23—64.