Кузьміно (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кузьміно
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 162,9[1] м
Даўжыня 0,57 км
Шырыня 0,32 км
Плошча 0,12 км²
Аб’ём 0,00026 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,47 км
Найбольшая глыбіня 2,2 м
Басейн
Упадаюць рака Чорная
Выцякаюць рака Чорная
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Кузьміно (Беларусь)
Кузьміно
Кузьміно
Кузьміно (Віцебская вобласць)
Кузьміно
Кузьміно
Map

Кузьміно — возера ў Беларусі, у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Аршыца, за 24 км на поўнач ад горада Орша, за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Клюкаўка, прыкладна за 300 м на ўсход ад аўтамабільнай дарогі М8 (E95).

Плошча паверхні 0,12 км². Даўжыня 0,57 км, найбольшая шырыня 0,32 км, Даўжыня берагавой лініі 1,47 км. Найбольшая глыбіня 2,2 м. Аб’ём вады 0,26 млн м³.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, спадзістыя, пад хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пераважна забалочаныя. На поўначы і паўночным усходзе забалочаная пойма шырынёй да 50 м. Праз возера цячэ рака Чорная і злучае Кузьміно з Арэхаўскім возерам.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, карась, лінь і інш.

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-37. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1981 год. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 100. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 39, 59. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Оршанский район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2008. — 10 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]