Куйта
Выгляд
| Куйта | |
|---|---|
| фінск.: Kuittijärvet | |
| | |
| Морфаметрыя | |
| Плошча | 257 км² |
| Найбольшая глыбіня | 34 м |
| Размяшчэнне | |
| Краіна | |
Куйта (фін. Kuittijärvet) — група з трох азёр у Карэліі ў басейне ракі Кемь: Верхняе Куйта, Сярэдняе Куйта і Ніжняе Куйта. Азёры выцягнутыя дугападобна на 140 км у шыротным кірунку. Усе азёры замярзаюць у лістападзе, адкрываюцца ў пачатку траўня. Паміж сабой азёры звязаныя пратокамі. Пратока з возера Верхняе Куйта ў возера Сярэдняе Куйта мае даўжыню каля 8 км, часткова праходзіць па менш буйному возера Алаярві. На перамычцы паміж Сярэднім Куйта і Ніжнім Куйта (Луусальмскім праліве) стаіць карэльскі пасёлак Луусалмі. Пасля будаўніцтва плаціны напачатку ракі Кемь ў 1956 Сярэдняе Куйта і Ніжняе Куйта ператвораныя ў вадасховішча.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.566
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рыбалка ў Карэліі. Апісанне возера Куйта(недаступная спасылка)
- Турысцкі патэнцыял: Калевальскі нацыянальны раён Архівавана 25 лістапада 2019.
