Кула-Кангры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кула-Кангры
англ. Kula Kangri
Kula Kangri from Moenla Karchung 1933·.jpg
Вышэйшы пункт
Абсалютная вышыня7 538[1] м
Адносная вышыня1 654 м
Першае ўзыходжанне1986 г. Японская экспедыцыя. 
Размяшчэнне
28°13′36″ пн. ш. 90°36′59″ у. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнТыбет
Горная сістэмаГімалаі 
Хрыбет ці масіўКула Кангры 
Кула-Кангры (Бутан)
Кула-Кангры
Кула-Кангры
Кула-Кангры (Тыбет)
Кула-Кангры
Кула-Кангры
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Кула-Кангры (Kula Kangri) (7538 м) — вяршыня ў цэнтральнай частцы Гімалаяў, высокі пік за 23 км на паўночны ўсход ад Канкар-Пунсума (7570 м) і за 4 км на паўднёвы захад ад Карджыянга (7221 м). Размешчана на мяжы Бутана і Тыбету (на неафіцыйнай мяжы Бутану, якая праходзіць на 15-20 км на поўнач ад агульнапрынятай). 46-я па вышыні вяршыня ў свеце і другая ў Бутане.

Масіў Кула-Кангры складаецца з 6 сямітысячнікаў, размешчанай у раёне Тыбету Ложанг на цэнтральным грэбні Гімалаяў. На галоўным трохкіламетровай даўжыні грэбні на ўсход ад галоўнай вяршыні знаходзяцца Кула-Кангры II (7548 м) і Кула-Кангры III (7384 м). На паўночны ўсход ляжаць Карджыянг I (7221 м), Карджыянг Паўночны (7196 м) і Карджыянг II (7045 м). На адлегласці, асабліва з поўдня, вяршыні галоўнага грэбня нагадваюць гіганцкую вертыкальна размешчаную сцяну.

Першае ўзыходжанне на Кула-Кангры здзейсніла ў 1986 г. японская экспедыцыя пад кіраўніцтвам Казумаса Хіра.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]