Кулебра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кулебра
ісп. Culebra
Узбярэжжа
Узбярэжжа
Характарыстыкі
Плошча28 км²
Насельніцтва1 818 чал.
Шчыльнасць насельніцтва64,93 чал./км²
Размяшчэнне
18°19′ пн. ш. 65°17′03″ з. д.HGЯO
АрхіпелагАнтыльскія астравы
АкваторыяКарыбскае мора
Краіна
Кулебра (Пуэрта-Рыка)
Кулебра
Кулебра
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кулебра (ісп.: Culebra) — востраў у Карыбскім моры ў 28,5 км на ўсход ад Пуэрта-Рыка, у склад якога ўваходзіць. Плошча - 28 км² (разам з суседнімі невялікімі аставамі — 30,1 км²). Насельніцтва - 1818 чал. (2010 г.)

Кулебра ўяўляе сабою нізкую латку сушы, якая з'яўляецца паверхняй старажытнага падводнага вулкана. Частка паверхні сфарміравана караламі. Найбольшая вышыня — 198,1 м. На востраве няма сталых крыніц прэснай вады. Яна дастаўляецца з Пуэрта-Рыка. Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя гадавая тэмпература вагаецца ад +24°C да +28°C. Улетку здараюцца ўраганы.

Значная частка вострава Кулебра (6,35 км²), а таксама суседнія астравы з'яўляюцца запаведнікам. Востраў насяляюць марскія птушкі, крабы, чарапахі, рэдкія віды яшчарак. Кожны год на ім спыняюцца каля 50 тысяч пералётных птушак.

Востраў быў адкрыты Х. Калумбам у 1493 г. У 1880 г. быў каланізаваны выхадцамі з Пуэрта Рыка і В’екеса. У 1903 г. па ініцыятыве Тэадора Рузвельта створаны марскі запаведнік. У нашы дні на востраве Кулебра развіваецца турызм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]