Кульбакі (Лідскі раён)
Вёска
Кульбакі
|
Кульба́кі[1] (трансліт.: Kuĺbaki, руск.: Кульбаки) — былая вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіла ў склад Дзітвянскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1680 годзе вёска згадваецца ў Лідскім старостве ВКЛ, у складзе Лідскай каталіцкай парафіі. На пачатку XVIII ст. маёнтак Кульбакі дзяржаўная ўласнасць.
Паводле інвентара 1765 года вёска ў Лідскім павеце, уласнасць судовага старасты Яна Сцыпіёна дэ Кампа[2]. Вопіс парафій Лідскага дэканату 1784 года згадвае Кульбакі ў Белагрудскай парафіі[3]. Дарога з Мыто цераз перавоз на Дзітве, мінуўшы млын, цераз грэблю ішла да Кульбак, потым Віленскі гасцінец вёў далей на Дайнаву.
З 1795 года ў Расійскай імперыі. Пасля скасавання прыгону ў 1861 годзе ў Тарноўскай воласці Лідскага павета. У 1903 годзе 129 жыхароў.
З 1921 года ў склдзе Польшчы. З 1939 года ў БССР.
Да 26 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Крупаўскага сельсавета[4], да 11 лютага 1972 года — у склад Мыцкага сельсавета[5], да 24 красавіка 1978 года — у склад Крупаўскага сельсавета[6].
У 1986 годзе Кульбакі далучаны да пасёлка Дзітва[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гродзенскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1982. — 319 с.
- ↑ pawet.net
- ↑ pawet.net
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 24 красавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
- ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 9: Гродзенская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — 848 с.: іл. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-11-0908-7.