Кульмінацыя (астраномія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кульмінацыя, астраномія)

Кульмінацыя — момант праходжання свяціла праз нябесны мерыдыян у працэсе яго сутачнага руху. Інакш: моманты праходжання свяціла пунктаў перасячэння сутачнай паралелі свяціла і нябеснага мерыдыяна.

Адрозніваюць верхнюю і ніжнюю кульмінацыі. У момант верхняй кульмінацыі свяціла падымаецца на максімальную вышыню над гарызонтам. У момант ніжняй кульмінацыі свяціла апускаецца на мінімальную вышыню, у некаторых выпадках можа апынуцца пад гарызонтам.

Таксама, адрозніваюць верхнюю кульмінацыю на поўнач і на поўдзень ад зеніту. Калі свяціла кульмінуе на поўдзень ад зеніту, то, у момант кульмінацыі, яго астранамічны азімут роўны 0 °, а калі свяціла кульмінуе на поўнач ад зеніту, то яго азімут у момант кульмінацыі роўны 180°.

Ведаючы схіленне свяціла δ і шырату месца назірання φ, можна вылічыць зенітныя адлегласці гэтага свяціла ў моманты кульмінацый:

zн = 180 º - (φ + δ);
zв; паўдн.зах = φ - δ;
zв; поўн.зах = δ - φ.

Падобным спосабам, назіраючы якую-небудзь зорку ў верхняй і ніжняй кульмінацыі, можна вызначыць яе скланенне і шырату месца назірання. Калі верхняя кульмінацыя зоркі адбываецца на поўдзень ад зеніту, то

δ = 90° - (zн + zв; паўдн.зах)/2;
φ = 90° - (zн-zв; паўдн.зах)/2;

а калі на поўнач ад зеніта, то

δ = 90° - (zн-zв; паўдн.зах)/2;
φ = 90° - (zн + zв; паўдн.зах)/2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]