Культура (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Культура
Культура, 2021 г.
Культура, 2021 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
20 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222839
Аўтамабільны код
5
Культура на карце Беларусі ±
Культура (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Культура (Пухавіцкі раён)
Культура (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Культура (Пухавіцкі раён)

Культу́ра[1] (трансліт.: Kuĺtura, руск.: Культура) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 41 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 36 км ад Мінска, 18 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МінскАсіповічы, каля ракі Пціч (прыток Прыпяці).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Сімвалічная савецкая назва у супрацьлегласць старым, якія, паводле савецкай ідэалогіі, характарызуюць галечу і бескультурнасць вёскі за царскім часам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваная ў 1920-я гады.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У 1943 годзе нацысцкія войскі спалілі вёску і загубілі 6 жыхароў. Пасля вайны вёска адноўленая.

У 1960 годзе пасёлак.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1940 — 33 двары, 150 жыхароў
  • 1960 — 104 жыхары
  • 1999 — 28 жыхароў
  • 2002 — 14 гаспадарак, 22 жыхары
  • 2010 — 20 жыхароў
  • 2012 — 13 гаспадарак, 32 жыхары

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У 2013 годзе вёска на тэрыторыі СВК «Агра-Абярэг»[2].

Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтральная вуліца, 2021 г.
  • Новая вуліца
  • Усходняя вуліца
  • Цэнтральная вуліца[3]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Культура // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 152. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  3. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культура // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 152. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]