Культура Морбю

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Культура Морбю - археалагічная культура, распаўсюджаная ў перыяд бронзавага і жалезнага веку на паўднёвым захадзе Фінляндыі, цэнтральнай Швецыі, Аландскіх астравах і ў Латвіі. Ідэнтыфікуецца па сваёй кераміцы.

На тэрыторыі Эстоніі дадзеная культура называецца «культура Асва» . Адна са стаянак выяўленая на востраве Саарэмаа. Асва з'яўляецца стаянкай эпохі ранняга бронзавага веку. У перыяд позняга бронзавага веку паселішча было агароджанае шырокай каменнай сцяной з драўляным палісаднікам. Унутры агароджы выяўленыя прастакутныя падмуркі з земляной падлогай, а таксама патопленыя ў зямлі агмені. Таксама выяўлена каля 32000 аскепкаў керамікі, розныя каменныя прылады і нешматлікія дробныя бронзавыя вырабы. Жыллё праіснавала да рымскага жалезнага веку.

Часта сустракаюцца прадметы з косці і рога[1]. У халоднай глебе захавалася каля 500 вырабаў з косці, у прыватнасці, гарпуны, наканечнікі стрэл, лыжкі, дзяржальні нажоў, іголкі, зашпількі і прылады для пражы.

Кераміка культуры Асва характарызуецца як кераміка, дзе асноўным з'яўляецца паласаты ўзор, і зрэдку сустракаецца тэкстыльная кераміка. Многія сасуды арнаментаваныя адным ці некалькімі радамі ямак. Падобная кераміка, аднак без арнаменту, сустракаецца таксама ў Літве і Латвіі.

Зноскі

  1. Finlands historia, 1. 1993, s. 148

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Wiik, Kalevi, Eurooppalaisten juuret (2002)
  • Sten-och bronsålderns ABC (1991)