Культурная сталіца Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Культурная сталіца Беларусі — акцыя, якая складаецца ў штогадовым абранні таго ці іншага горада Беларусі цэнтрам культурнага жыцця краіны з мэтай развіцця і ўзбагачэння культурнага жыцця рэгіёнаў, актывізацыі мясцовай грамадскай ініцыятывы па падтрымцы нацыянальнай культуры, прыцягнянне ўвагі шырокай грамадскасці, турыстаў.[1]

На працягу года культурную сталіцу наведваюць прафесійныя танцавальныя, музычныя, харэаграфічныя калектывы, актывізуецца дзейнасць рэгіянальных устаноў культуры і мясцовых улад.[2]

Да 2009 года ўключна культурнай сталіцай Беларусі з'яўляўся горад Віцебск, але 21 студзеня 2010 культурнай сталіцай краіны афіцыйна быў абвешчаны найстаражытнейшы горад краіны Полацк. Пасля штогод у рамках адмысловай акцыі вызначалася новая культурная сталіца.[1]

25 верасня 2013 года стала вядома, што ў 2014 годзе тытул культурнай сталіцы Беларусі атрымае Горад Гродна, афыцыйна горад стане культурнай сталіцай з 1 студзеня 2014 года[3]

Спіс культурных сталіц Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі