Кулікі (падатрад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кулікі (падатрад)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Charadrii

Сінонімы
  • Limicolae

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы

Кулікі (Charadrii) — устарэлы падатрад водных і каляводных птушак атрада сеўцападобныя (Charadriiformes).

Вылучаўся раней. Да яго адносілі сямействы:

Аднак усё часцей прыводзяцца аргументы на карысць таго, што сярод кулікоў ёсць дзве групы птушак, адна з якіх (сяўцы, шыладзюбы, кулікі-сарокі) роднасная чайкам і крачкам, а другая, якая складаецца з бакасавых птушак і якан і каляровых бакасаў, якія прымыкаюць да іх, складае самастойную эвалюцыйную галіну.

Харчаванне[правіць | правіць зыходнік]

Жывяцца пераважна або выключна дробнымі бесхрыбтовымі жывёламі — насякомымі і іх лічынкамі, ракападобнымі, чарвякамі, малюскамі і павукамі. Многія ядуць і раслінную ежу, а шэраг буйных кулікоў жывіцца земнаводнымі, дробнаю рыбай і яшчаркамі.

Знешні выгляд[правіць | правіць зыходнік]

Памеры вар’іруюць: маса цела некаторых відаў роду Calidris не перавышае 30 грамаў, маса буйных Numenius  перавышае 1 кілаграм. Многія віды даўгадзюбыя і даўганогія але не меншая колькасць каратканогіх і караткадзюбых. Афарбоўка таксама зменлівая. Большасць кулікоў афарбаваныя сціпла нават у шлюбным уборы, але, аднак, многія, напрыклад турухтан, большасць кнігавак, кулікі-сарокі, каменешарка, шыладзюбы, вераценнікі, некаторыя сяўцы маюць яркую і кантрасную афарбоўку

Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пераважная большасць кулікоў гняздуецца на зямлі, толькі некаторыя могуць гнездавацца на дрэвах. У кладцы, як правіла, не больш за 4 яек. Яйкі маюць ахоўную афарбоўку, шкарлупіна кантрасна афарбаваная, з плямамі рознага колеру, формы і памеру. Маса яек адносна масы саміх птушак вельмі вялікая. Удзел у наседжванні і клопаце пра патомства бывае розны. Сустракаецца як і манагамія, пры якой бацькі ў роўнай ступені прымаюць удзел у наседжванні яек і клопаце пра патомства, так і іншыя віды шлюбных дачыненняў, напрыклад праміскуітэт, калі самец і самка сустракаюцца толькі для спаравання, а ўсе клопаты аб наседжванне яек і патомства прымае самка; паліандрыя, калі самка спароўваецца з некалькімі самцамі і адкладае некалькі кладак, якія наседжваюць самцы; палігінія, калі самец спароўваецца з некалькімі самкамі, але сам не наседжвае; здвоенае гнездаванне, калі самка адкладае 2 кладкі, адну з якіх наседжвае самец, а другую яна сама. Птушаняты вывадкавага тыпу.

Чалавек[правіць | правіць зыходнік]

Кулік намаляваны на гербе Кулыкіўскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украіны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]