Перайсці да зместу

Кулік-чарняк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кулік-чарняк
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tringa ochropus Linnaeus, 1758

Арэал
выява

     Гняздуе      У час міграцыі

     Зімуе
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176632
NCBI  261960
EOL  45509205
FW  83483

Кулік-чарняк (Tringa ochropus) — від кулікоў.

Даўжыня цела 21-26 см, размах крылаў 41-50 см. Цёмна-карычневы з цёмнымi нагамi i параўнальна шырокiмi палосамi на хвасце. У палёце крылы цёмныя зверху i чарнаватыя ад споду. Грудзi ў падоўжныя палосы.

Арэал ад Цэнтральнай Еўропы і Скандынавіі, шырокай паласой да Ціхага акіяна. Ізаляваныя папуляцыі ў Балгарыі, Італіі і Славеніі, у Казахстане і Прыкаспійскай нізіне. Насяляе тарфянікі, балоты, вільготныя лугі, невялікія вадаёмы, рэчкі з павольным цячэннем сярод альховых, бярозавых, сасновых лясоў або ельнікаў.

Месца зімовак часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама Вялікабрытанія, заходняя, цэнтральная і паўднёвая часткі Еўропы, басейн Міжземнага мора, Паўднёвая і Усходняя Азія, Філіпіны, Афрыка (акрамя пустынных раёнаў). На Беларусі нешматлікі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Звычайна гняздзіцца на дрэвах, часам далёка ад вады. Займае гнёзды вранавых, драздоў, галубоў, а таксама вавёрак. Папраўляе толькі гняздо сарокі — разбурае дах, а таксама вавёркі — робіць у моху латок. Можа гняздзіцца і на натуральных платформах з крон або галін, значна радзей — на версе стаячых пнёў, купінах або на зямлі, у такіх выпадках гэта паглыбленне без высцілкі або толькі з невялікай колькасцю рэшткаў з бліжэйшага наваколля.

Яйкі.

Яйкі звычайна 4 (часам 2-3), грушападобныя да авальных (уздутыя ў аснове) з вострым вузейшым канцом, часцей за ўсё зеленавата-шэрыя, светла-аліўкавыя, часам белавата-рыжыя. Глыбокія плямы — шэра-фіялетавыя, паверхневыя (большыя за глыбокія) — карычневыя, чырвона-карычневыя або пурпурныя. Памеры: 39 х 28 мм.

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.