Куманіка
Куманіка | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Rubus nessensis Hall, 1794 | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
|
Куманіка (Rubus suberectus) — від паўкустоў сямейства ружавыя (Rosaceae).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Ажына неская[1], ажына, дуброўка[2][3], ажэўні, жавіны, чорныя маліны[4][5], жавіна, жавіннік[6][7], ажавіна, ажэвіны[8].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Плады і лісце
|
З'яўляецца блізкім відам ажыне (Rubus caesius), ад якой адрозніваецца пераважна граністымі (у ажыны цыліндрычныя) парасткамі першага года, наяўнасцю прамастаячых, толькі на верхавіне паніклых, парасткаў, чырванавата-чорных пладоў без шызага налёту, адсутнасцю бялёсага налёту на сцяблах[9].
Лістападны паўкуст вышынёй да 1-3[10] метраў, які ўтварае каранёвыя парасткі — стромкія, толькі на верхавіне апускаюцца, вуглавата-рабрыстыя з рэдкімі, амаль прамымі чорна-пурпурнымі шыпамі больш-менш аднолькавай даўжыні.
Лісце складанае, чаргаванае[11], на маладых парастках пяціпальцае, ніжнія лісты часам трайчастыя (часам лісточкаў сем-восем[10]), з нераўнамерна-востразубчатымі бакамі. Лісточкі тонкія, зверху звычайна голыя, знізу кароткаваласістыя па жылках, ніжняя паверхня лісточка больш светлая.
Пладушчыя галінкі кароткія, размешчаны гарызантальна, маюць рэдкія шыпікі і тройчатае лісце.
Кветкі досыць буйныя, дыяметрам каля 2 см, з зялёнымі чашалісцікамі і белымі пялёсткамі, сабраны па 5-12 штук у шчыткападобныя-мяцельчатыя суквецці на канцах пладушчых парасткаў па рэбрах[12], пялёсткаў пяць[11].
Плод — невялікая[10] голая, бліскучая, цёмна-малінавая ці чырванавата-чорная[10], часам амаль чорная, шматкасцянка. Костачка маленькая, трохвугольная[12].
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Куманіка сустракаецца ў лясах, на ўзлесках, па берагах рэк і на ўскраінах балот у Сярэдняй і Атлантычнай Еўропе, Скандынавіі[13]. Від апісаны з Англіі[14].
У Беларусі сустракаецца паўсюдна[12]. Расце на паніжаных месцах у хваёвых лясах, у хмызняках, на ўзлесках і па берагах рэк[12].
Цвіце ў чэрвені-ліпені, спее ў жніўні[12].
Ужыванне
[правіць | правіць зыходнік]Плады куманікі ядомыя, але ў культуры гэта расліна вырошчваецца рэдка[15]. Падчас цвіцення дае меданосным пчолам шмат нектару. Мёд светлы, празрысты, з лёгкім водарам[16].
З пладоў робяць варэнне, джэм[12].
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 113. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Kraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
- ↑ Куманіка ў Вялікай Савецкай энцыклапедыі(недаступная спасылка)
- ↑ а б в г Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Ежевика // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 44-46. — 200 с. — 130 000 экз.
- ↑ а б Куманіка на plantarium.ru Архівавана 4 студзеня 2017.
- ↑ а б в г д е Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
- ↑ Флора Восточной Европы / Коллектив авторов. Отв. ред. и ред. тома Н. Н. Цвелев. — СПб: Мир и семья; Издательство СПХФА, 2001. — Т. X. — С. 375—376. — 670 с. — ISBN 5-8085-0122-9.
- ↑ Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редакторы тома Б. К. Шишкин и С. В. Юзепчук. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1941. — Т. X. — 673 с. — 5 000 экз.
- ↑ Лозина-Лозинская А. С. Род 29. Rubus — Малина, ежевика // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Редактор тома С. Я. Соколов — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1954. — Т. III. Покрытосеменные. Семейства Троходендроновые — Розоцветные. — С. 602. — 872 с. — 3000 экз.
- ↑ Абрикосов Х. Н. и др. Куманика // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 161. Архівавана 7 студзеня 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Куманіка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984.
- Куманіка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — ISBN 9-87317-128-9.
- Єлін Ю. Я., Зерова М. Я. , Лушпа В. І., Шабарова С. І. Дари лісів.. — Київ: Урожай, 1979. — 440 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Куманіка: інфармацыя на сайце «Энцыклапедыя жыцця» (EOL)