Кумар (князь)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кумар, князь)
Кумар
Род дзейнасці легендарны князь дулебаў

Кумар — легендарны князь дулебаў.

Паданне пра Кумара і Гуда запісаў у XIX ст. Генрых Татур у Ігуменскім павеце. Паводле падання, Кумар быў кіраўніком племя дулебаў (у паданні дулаў), якое быццам вызначалася ціхім і добразычлівым норавам. Аднойчы выйшаўшы са свайго жытла, Кумар убачыў на дарозе «тор» ад колаў, які, на думку Г. Татура, быў слядамі перадавога атрада чужынцаў. Неўзабаве на землі дулебаў уварваліся варожыя плямёны. Іх правадыр Гуд выклікаў Кумара на двубой і, забіўшы яго, захапіў землі дулебаў.

Верагодна, паданне адлюстроўвае рэальныя падзеі, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў IIIII ст., калі праз яе прасоўваліся плямёны готаў, увасабленнем якіх і стаў Гуд. Назоў дулы, як лічыцца, ёсць варыянтам назову славянскага племя дулебаў. У выніку сутыкнення з готамі яны былі заваяваныя і ўвайшлі як даннікі ў склад Гоцкай дзяржавы.

Паданне пра Кумара і Гуда лягло ў аснову верша К. Каганца «Сцяты камень».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мікола Ермаловіч. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. — 2-е выданне. — Мн., 2001.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]