Ізапрапілбензол

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кумол)
Ізапрапілбензол
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Сістэматычнае найменне Ізапрапілбензол
Хім. формула C6H5CH(CH3)2
Фізічныя ўласцівасці
Стан (ст. ум.) вадкі
Адн. малек. маса 120,19 а. а. м.
Малярная маса 120,19 г/моль
Шчыльнасць 0,8618 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення -96,028 °C
Тэмпература кіпення 152,39 °C
Крытычны пункт 632,95 K (359,8 °C), 31,48 Па
Хімічныя ўласцівасці
Растваральнасць у вадзе нерастваральны
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 98-82-8
PubChem 7406
Рэг. нумар EINECS 202-704-5
SMILES
RTECS GR8575000
ChemSpider 7128

Ізапрапілбензол, таксама Кумол C6H5CH(CH3)2араматычнае арганічнае злучэнне.

Фізіка-хімічныя ўласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Бясколерная гаручая вадкасць, практычна нерастваральная ў вадзе (менш за 0,01 %), змешваецца са спіртам, дыэтылавым эфірам, бензолам, хлараформам. Малекулярная маса 120,19 а.а.м. Тэмпература плаўлення -96,028 °C. Тэмпература кіпення 152,39 °C. Шчыльнасць 0,8618 г/см³ пры тэмпературы 20 °C.

Спосаб атрымання[правіць | правіць зыходнік]

Вадкафазнае (каталізатар: хларыд алюмінію (III)) або парафазнае (каталізатар: цэаліты, фосфарная кіслата на кізельгуры) алкіліраванне бензолу прапіленам.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Ізапрапілбензол галоўным чынам выкарыстоўваецца ў вытворчасці ацэтона, фенола і α-матылстырола. Таксама выкарыстоўваецца ў якасці дабаўкі да авіяцыйнага паліва, павышаючай актанавы лік[1].

Шкоднае ўздзеянне[правіць | правіць зыходнік]

Ізапрапілбензол выклікае вострыя і хранічныя захворванні крывятворных органаў (касцявога мозгу, селязёнкі)[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]