Купалаўская (станцыя метро, Мінск)
Змены шаблонаў/файлаў гэтай версіі чакаюць праверкі.
Стабільная версія была праверана 13 верасня 2019.
«Купалаўская» | |
![]() | |
Дата адкрыцця: | 31 снежня 1990 |
---|---|
Суседнія станцыі: | Няміга і Першамайская |
![]() |
Купалаўская (трансліт.: Kupalaŭskaja) — станцыя Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна. Адкрыта 31 снежня 1990 года ў складзе першага ўчастка Аўтазаводскай лініі. Размяшчаецца паміж станцыямі «Няміга» і «Першамайская». З’яўляецца адзінай пакуль што станцыяй перасадак на Аўтазаводскай лініі. Праз вестыбюль і пешаходны праход вядзе да станцыі «Кастрычніцкая» Маскоўскай лініі. Названа ў гонар народнага беларускага паэта і пісьменніка Янкі Купалы, а таксама тэатра імя Янкі Купалы, які знаходзіцца побач.
Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]
Уваходы на станцыю размешчаны ў будынках, адкуль можна выйсці да праспекта Незалежнасці, вуліц Энгельса і Карла Маркса і Кастрычніцкай плошчы.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Купалаўская (станцыя метро, Мінск)
|