Купалаўскі (заказнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Купалаўскі
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі)
Размяшчэнне БеларусьЛагойскі і Мінскі раёны, Мінская вобласць
Найбліжэйшы горад Лагойск
Плошча 3834 га[1]
Дата заснавання 6 красавіка 2000 года
Кіруючая арганізацыя ДЛГУ «Краснасельскае»
physical
Купалаўскі
Купалаўскі
physical
Купалаўскі
Купалаўскі

Купалаўскі — рэспубліканскі ладшафтны заказнік у Лагойскім і Мінскім раёнах Мінскай вобласці.

Створаны ў 2000 годзе для захавання ў натуральным стане ўнікальнага прыроднага ландшафтнага комплекса з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, аховы рэдкіх лясных біяцэнозаў, а таксама для адраджэння прыроднага асяроддзя гісторыка-культурных аб’ектаў[1].

Плошча заказніка скаладае 3834 га (з іх 2743 га — у Лагойскім раёне, 1091 га — у Мінскім)[2].

Заказнік названы ў гонар народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, жыццё і творчасць якога звязаны з шэрагам мясцін на яго тэрыторыі[3].

Ландшафт[правіць | правіць зыходнік]

Заказнік знаходзіцца ў межах Лагойскага ўзвышша (частка Мінскага ўзвышша), сярэдняя вышыня якога складае 250—200 м. На яго тэрыторыі знаходзіцца гара Лысая (342 м) — другая па вышыні вяршыня Беларусі.

Ландшафты вылучаюцца выключнай прыгажосцю дзякуючы складанай будове, вялікім перападам вышынь і яруснаму рэльефу. Найвышэйшы ярус фарміруюць марэнныя ці камавыя ўзгоркі (вышыня 35—30 м), другі ярус — сярэднеўзгорысты рэльеф з адноснымі перавышэннямі вышынь 5—10 м, трэці ярус (ніжэй 250 м) прадстаўлены абалонавымі тэрасамі рэк Удры і Лукавай і глыбока ўрэзанымі старажытнымі лагчынамі сцёку.

Лясы займаюць 80 % тэрыторыі заказніка. З-за асаблівасцяў рэльефу балотныя бярозавыя і чорнаалешнікавыя лясы амаль не сустракаюцца. На ўзгорках распаўсюджаны хвойнікі і ельнікі, якія чаргуюцца з дзялянкамі шэраалешнікавых дрэвастояў і светлых бярозавых гаёў. Для моцна перасечанага ўзгорыстага рэльефу характэрны ялова-бярозава-шэраалешнікавый сярэднеўзроставыя дрэвастоі. У падлеску часта сустракаюцца дуб, ясень, ліпа, клён[3].

Флора[правіць | правіць зыходнік]

У флоры заказніка налічваецца 568 відаў сасудзістых раслін, у тым ліку 8 відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь: купальнік горны, пярэсна еўрапейская, лілея кучаравая, гладыёлус чарапіцападобны, баранец звычайны, званочак шыракалісты, пустапялёснік зялёны, тайнік яйцападобны[3].

Фаўна[правіць | правіць зыходнік]

Фаўна заказніка налічвае 119 відаў наземных пазваночных жывел, у тым ліку 2 віды рэдкіх і знікаючых віды дзікіх жывёл, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь: зялёная жаўна і пустальга звычайная[3].

Зноскі