Купала (фільм)
Купала![]() | |
---|---|
Купала | |
![]() | |
Жанр | біяграфічны фільм, гістарычны фільм і драматычны фільм |
Рэжысёр | |
У галоўных ролях |
|
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 150 хв. |
Бюджэт | 1 500 000 $ |
Краіна | |
Мова | беларуская |
Год | 2020 |
«Купа́ла» (працоўныя назвы «Янка Купала», «Пакуль будзе неба») — беларускі мастацкі фільм пра жыццё і творчасць беларускага класіка Янкі Купалы, які зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Прэм’ера планавалася ў Дзень беларускага кіно — 17 снежня 2019 года,[1][2][3][4] але па прычыне праблем з фінальнай гатоўнасцю спецэфектаў была перанесена на 2020 год.[5][6]
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Гістарычная драма апавядае пра лёс народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У карціне раскрываюцца асноўныя вехі жыццёвага і творчага шляху паэта, якія супалі з найбольш трагічнымі падзеямі XX стагоддзя.
Акцёры[правіць | правіць зыходнік]
Здымачная група[правіць | правіць зыходнік]
- рэжысёр — Уладзімір Янкоўскі[be-tarask]
- аператар — Ілля Пугачоў
- сцэнарысты — Аляксандра Барысава, Алена Калюнова
- мастак-пастаноўшчык — Наталля Наваенка
- падбор акцёраў — Інга Муратава
- мастак па касцюмах — Алёна Ігруша
- мастак па грыму — Таццяна Баркун
Стварэнне і пракат[правіць | правіць зыходнік]
Здымкі адбываліся цягам 2018—2019 гадоў і праходзілі ў Беларусі, Расіі, Літве. У канцы верасня 2019 года фільм быў змантаваны. Над фільмам працавалі расійскія і беларускія аператары. Музыка да фільма была запісана сімфанічным аркестрам. Праца грымёраў выканана па тэхналогіі, якая выкарыстоўвалася ў Маскве на здымках фільма «Высоцкі. Дзякуй, што жывы[ru]». Трэйлер фільма ёсць на англійскай, рускай, беларускай і кітайскай мовах. Афіша распрацоўвалася сумесна з беларускім мастаком і дызайнерам Уладзімірам Цэслерам. Стваральнікі не плануюць адразу пускаць стужку ў шырокі пракат: у дзень прэм’еры фільм будзе прадстаўлены толькі журналістам і кінематаграфічнай грамадскасці. Фільму гатовяць вялікую фестывальную гісторыю. У 2020 годзе кінастужку плануецца прадставіць шырокаму гледачу. Ствараюцца варыянты поўнаметражнага вялікага кіно, а таксама 4-серыйнага тэлевізійнага фільма.
7 верасня 2020 года фільм з’явіўся ў адкрытым доступе ў інтэрнэце ў адным з тэлеграм-каналаў. Генеральны дырэктар «Беларусьфільма» Уладзімір Карачэўскі заявіў, што гэта пірацкая версія фільма і паабяцаў, што з’яўленню дадзенай чарнавой версіі фільма ў сетцы будзе дадзена прававая ацэнка.[7]
Прэм’ерны паказ стужкі пройдзе 14 лістапада 2020 года на пляцоўцы міжнароднага фестывалю кіно краін Садружнасці «Маскоўская прэм’ера». Публіцы карціну прадставяць рэжысёр Уладзімір Янкоўскі і члены здымачнай групы.[8]
Зноскі
- ↑ Фильм о Янке Купале впервые покажут в День белорусского кино (руск.) , «Нацыянальная бібліятэка Беларусі» (30 Май 2019). Праверана 13 жніўня 2019.
- ↑ Фильм про Янку Купалу и ещё 5 премьер готовит «Беларусьфильм» (руск.) , СТБ (08.02.2019 - 10:15). Праверана 13 жніўня 2019.
- ↑ «Беларусьфильм» выпустил трейлер фильма о Янке Купале (руск.) , СБ. Беларусь сегодня (4 июня 09:20). Праверана 13 жніўня 2019.
- ↑ Фильм о Янке Купале впервые покажут в День белорусского кино (руск.) , БЕЛТА (28.05.2019 / 13:07). Праверана 13 жніўня 2019.
- ↑ ПЕПЕЛЯЕВ, Валентин. Режиссер Владимир ЯНКОВСКИЙ рассказал о самой ожидаемой премьере года — национальном кинопроекте «Купала» (руск.) , СБ. Беларусь сегодня (16 декабря 23:59). Праверана 19 снежня 2019.
- ↑ «Фильм отослали президенту». Лукашенко посмотрит новинку «Беларусьфильма», затем ее покажут зрителям (руск.) , «TUT.BY» (24 снежня 2019). Праверана 1 лютага 2020.
- ↑ Фильм "Купала" слили в сеть, посмотреть его можно в Telegram , Интерфакс-Запад (07.09.2020 11:31). Праверана 12 кастрычніка 2020.
- ↑ «Нічога скандальнага мы не ўбачылі», — сусветную прэм’еру «Купалы» ладзяць у Маскве , Наша Ніва (29.10.2020 / 21:08). Праверана 2 лістапада 2020.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- В Беларуси снимают фильм о Янке Купале на YouTube
- 10 пытанняў пра беларускі блакбастар «Купала», адказы на якія трэба ведаць на Будзьма беларусамі!