Купена духмяная
Купена духмяная | |||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Падвіды | |||||||||||||||||
|
Купе́на духмяная[3] (Polygonatum odoratum) — кветкавая расліна роду Купена (Polygonatum) сямейства Спаржавыя (Asparagaceae).
Назвы[правіць | правіць зыходнік]
Купена духмяная, саламонава пячатка, зязюліны ручнікі, пупнік, грыжнік[3].
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—60[3] см, з доўгім і тоўстым вузлаватым карэнішчам. Сцябло голае, граністае, у верхняй частцы сагнутае дугой. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, сядзячае, падоўжана-эліптычнае, зрэдку яйцападобнай формы, з гладкім краем. Кветкі адзіночныя або па 2 на кветаносах у пазухах лісця, белыя з зеленаватым адценнем. Пялёсткаў і тычынак — 6. Плод — ягада сінявата-чорнага колеру.
Расліна ядавітая.
Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[4]. Ксерафіт, мезафіт і мезатроф[4].
Расце на лугах, узлесках і палянах, у хваёвых, мяшаных, зрэдку — шыракалістых лясах, у хмызняках на берагавых схілах. Цвіце ў маі—чэрвені. Плады паспяваюць у жніўні.
Ахоўваецца на тэрыторыі Украіны[4] і шэрагу рэгіёнаў Расіі[4][5].
Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]
Дэкаратыўная і лекавая расліна. У лекавых мэтах выкарыстоўваюцца сцяблы, лісце і карэнішчы.
Маладыя парасткі і багатыя на крухмал карэнішчы ядомыя[6].
У прыродзе з’яўляецца кормам плямістым аленям і алтайскім маралам[6].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б в г Купена душистая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ Polygonatum odoratum (Mill.) Druce // ИАС «ООПТ России» (руск.)
- ↑ а б Купена аптечная — Polygonatum odoratum // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Купена // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 108.
- Кнорринг О. Э. Род 292. Купена — Polygonatum // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1935. — Т. IV. — С. 466—467. — 760 + XXX с. — 5 175 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 362. Polygonatum odoratum (Mill.) Druce (P. officinale All.) — Купена душистая, или лекарственная // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 472. — ISBN 8-87317-091-6.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Купена душистая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Polygonatum odoratum (Mill.) Druce // ИАС «ООПТ России» (руск.)
- Купена аптечная — Polygonatum odoratum // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов (руск.)