Купена шматкветная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Купена шматкветная
Kokoryczka wielokwiatowa Polygonatum multiflorum.jpg
Агульны выгляд квітнеючай раліны. Батанічны ад у Познані, Польшча
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Polygonatum multiflorum (L.) All., 1785

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  504502
NCBI  45371
EOL  1014907
GRIN  t:410573
IPNI  540189-1
TPL  kew-284010

Купена шматкветная (Polygonatum multiflorum) — шматгадовая травяністая расліна, від роду купена (Polygonatum) сямейства спаржавыя (Asparagaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Polygonatum multiflorum Sturm42.jpg
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Расліна 30-60 см вышынёй.

Сцябло круглае, голае.

Лісце даўгаватае або эліптычнае, ля аснавання трохі звужанае, голыя, з кароткімі хвосцікамі, 10-11 см даўжынёй і 4-4,5 см шырынёй ці ж ніжняе лісце 14-15 см даўжынёй, зверху зялёнае, знізу шаравата-зеленаватае.

Кветаножкі выходзяць з пазух лісця, з 3-5 кветкамі, голыя. Калякветнік звужаны над зяпай, дагары трохі пашыраны, з шасцю зелянявымі зубцамі, якія наверсе з унутранага боку коратка опушенные. Тычынкавыя ніткі валасістыя. Цвіце ў маі — чэрвені.

Плод — сіне-чорная ягада.

Від апісаны з Еўропы.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Паўночная Еўропа: Данія, Фінляндыя, Нарвегія, Вялікабрытанія; Цэнтральная Еўропа: Аўстрыя, Бельгія, Чэхаславакія, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Польшча, Швейцарыя; Паўднёвая Еўропа: Албанія, Балгарыя, Югаславія, Грэцыя, Італія, Румынія, Францыя, Іспанія; тэрыторыя былога СССР: Каўказ (Предкавказье), Еўрапейская частка Расіі, Беларусь, Украіна; Азія: Турцыя, Непал[3].

Расце ў бярозавых і хваёвых лясах, сярод кустоў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Паводле дадзеных GRIN.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]