Купрыян Лукаўскі
Выгляд
Купрыян Лукаўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1757 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1815 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Купрыян Лукаўскі (літ.: Kiprijonas Lukauskas; 1757, Жамойць ВКЛ — 1815, Беніца, цяпер Мінская вобласць Беларусь) — літоўскі пісьменнік, прапаведнік, прыхільнік ідэй Асветніцтва.
Жыццяпіс
[правіць | правіць зыходнік]З 1791 у Ордэне францысканцаў, у 1782 пасвечаны ў сан святара. Як місіянер наведваў усходнія землі Рэчы Паспалітай.
Пропаведзі К. Лукаўскага — унікальны помнік 18 ст. для літоўскай літаратуры, яны адлюстроўваюць пэўныя ідэі свайго часу, сацыяльныя, грамадскія праблемы, падымаюць пытанне пра свабоду чалавека, пра цяжкае жыццё сялян. Асобная ўвага надаецца правам чалавека, павазе да законаў прыроды, чалавечаму каханню і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Mačiulytė, K. Kiprijono Lukausko (1757 — po 1798) biografijos mįslės // Senoji Lietuvos literatūra, 19 knyga, 2005. ISSN 1822-3656