Куранец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Куранец
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 962 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222415
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213844036
Куранец на карце Беларусі ±
Куранец (Беларусь)
Куранец
Куранец (Мінская вобласць)
Куранец

Куране́ц[1] (трансліт.: Kuraniec, руск.: Куренец) — аграгарадок у Вілейскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пела. Адміністрацыйны цэнтр Куранецкага сельсавета. Насельніцтва 1137 чал. (1997). Знаходзіцца за 7 км на паўночны ўсход ад Вілейкі, за 0,2 км ад чыгуначнай станцыі Куранец; на шашы Вілейка — Докшыцы (Р29).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згаданы пад 1355 годам у фундацыйнай грамаце мясцовай царквы Раства Божай Маці, але дакумент захаваўся толькі ў «выпісе» 1586 года і лічыцца калі не фальсіфікатам, то скажоным праз шматкортнае перапісванне[2][3]. З 1539 года царква ў Куранцы пэўна вядома. У 1665 годзе пабудаваны касцёл. У 2-й палове XVII ст. паселішча атрымала гарадскія правы.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Куранец у складзе Расійскай імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Вілейскага павета Віленскай губерні

У XIX ст. у мястэчку праводзіліся вялікія кірмашы. Станам на пачатак XX ст. у мястэчку валасная ўправа, 2 царквы, царкоўнапрыходская школа.

Царква, 1938 год.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Куранец у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтрам гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 годзе Куранец увайшоў у БССР, з 15 студзеня 1940 года цэнтр Куранецкага раёна, з 1946 года ў Вілейскім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года — пасёлак гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 года Куранец пад нямецкай акупацыяй.

З 16 ліпеня 1954 года — вёска. З 2000-х гадоў — аграгарадок.

У 2016 годзе на падмурку некалі зруйнаванага касцёла, з будынка калгаснай канторы, вернікі адбудавалі новы касцёл[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1866 год — 1269 чал., 208 дамоў[5];
  • 1887 год — 1765 чал.
  • 1901 год — 2368 чал.;
  • 1921 год — 1629 чал.[6];
  • 1972 год — 1427 чал., 446 двароў;
  • 1997 год — 1137 чал., 493 двары[7]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Куранцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1652, 1810, 1928)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ку́ранец
  2. Варонін В. Друцкія князі XIV стагоддзя… С. 14-16.
  3. Груша А. І. Мяноўная грамата…
  4. Асвячэнне адбудаванага Касцёла ў Куранцы Рымска-каталіцкая парафія Ўзвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы
  5. Kurzeniec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. S. 945.
  6. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II: Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  7. Таіса Новікава. Куранец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 313.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]