Курас

Курас (стар.-грэч.: κοῦροςκοῦρος) — тып статуі юнака-атлета, звычайна аголенага, характэрны ўзор старажытнагрэчаскай пластыкі перыяду архаікі (каля 650 г. да н.э. — 500 г. да н.э.).
Курасы ставіліся ў свяцілішчах і на магільнях; яны мелі пераважна мемарыяльнае значэнне, але маглі быць і культавымі вобразамі.
Жаночы аналаг куроса — кора .
Тэрмін
[правіць | правіць зыходнік]
Старажытнагрэчаскае слова κοῦρος, (мн. ч. κοῦροι) азначае «юнак». Яно выкарыстоўвалася Гамерам для абазначэння маладых салдат. З V стагоддзя да н.э. яно ўжываецца для абазначэння падлеткаў, безбародых мужчын — але ўжо не дзяцей. (Пар. эфеб).
Сучасныя гісторыкі мастацтва пачалі выкарыстоўваць гэтае слова для вызначэння спецыфічнага тыпу мужчынскага ню пачынаючы з 1890-х гадоў. Як сінонім таксама выкарыстоўваліся тэрміны «Апалон» або «архаічны Апалон», паколькі меркавалася, што курасы малявалі ідэалізаванага юнага Апалона. Цяпер гэты выраз лічыцца састарэлым.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Куросы адрозніваюцца строгай франтальнасцю кампазіцыі, сумарнасцю трактоўкі форм чалавечага цела; твары іх ажыўлены г. зв. архаічнай усмешкай.
Яны малявалі маладых людзей, якія стаяць ва франтальнай паставе, з левай нагой, высунутай наперад. Рукі цесна прыціснутыя да цела — да сцёгнаў, прама выцягнутыя ўздоўж тулава, і пальцы сагнутыя (хоць ёсць і некалькі статуй, адна з рук якіх сагнутая ў локці, працягваючы прынашэнне).
Куросы дэманструюць практычна ідэальную сіметрыю ва ўсіх анатамічных частках цела, зведзеных да простых геаметрычных формаў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Курасы на www.mlahanas.de Архівавана 11 верасня 2007.