Курасоўшчына (вёска)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Курасоўшчына
Belarus-Miensk-Manor of Adadurov 001.Jpeg
Сядзіба «Белая дача» ў Курасоўшчыне
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Курашаўшчызна, Курашчаўшчызна, Курачаўшчызна
Курасоўшчына на карце Беларусі ±
Курасоўшчына (вёска) (Беларусь)
Курасоўшчына (вёска)
Курасоўшчына (вёска) (Мінская вобласць)
Курасоўшчына (вёска)

Курасо́ўшчына — колішняя вёска на правым беразе ракі Лошыца, з 1965 года ў складзе горада Мінска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У актах менскага гродскага суда за 1580—1590 гады ў ваколіцах Менска згадваецца двор пэўнага Яна Кураша, уладальніка маёнтка Лошыца. У 1791 годзе вёска Курашэўшчызна (Курашевщизна) маёнтка Лошыца Каралішчавіцкай парафіі Менскага ваяводства, шляхецкая ўласнасць. У 1800 годзе вёска, шляхецкая ўласнасць земскага суддзі Іосіфа Немаршанскага, у 1815 годзе ўласнасць Ф. Немаршанскага, 17 двароў, 96 жыхароў, карчма[1].

У 1917 годзе ўрочышча (11 двароў, 48 жыхароў) і фальварак у Сеніцкай воласці Мінскага павета. З 1924 года ў Самахвалавіцкім раёне. З 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне, значна вырасла[2].

У 1965 годзе ўключаная ў межы горада Мінска. Ад колішняй забудовы захаваліся дзве камяніцы: Белая дача і яе заезны дом (Казінца, 98)[3].

Назву Курасоўшчына мае жылы раён Мінска і парк.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]