Курашэва
Вёска
| ||||||||||||||||||||
Курашэ́ва (польск.: Kuraszewo, на мясцовай гаворцы: Ку́рашово) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Чыжоўскай гміне Гайнаўскага павета. У 1975—1998 вёска належала да Беластоцкага ваяводства. Жыхары вёскі — этнічныя беларусы. У Курашэве дзейнічае фальклорны калектыў беларускай песні Незабудкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вёска заснаваная да 1570 года, заселеная каралеўскімі мужыкамі бельскага лясніцтва. Пасля адмены паншчыны жыхар вёскі Сільвестр Васілюк фундаваў царкву ў гонар Антонія Пячорскага. Пасля вяртання жыхароў вёскі з бежанства ў 20-я гады 20 ст., царква была адабрана ў праваслаўных і перададзеная грэка-католікам. Праваслаўныя парафіяне не пагадзіліся перайсці ў унію і тутэйшым святаром стаў а. Серафім Шахмуць (св. Серафім Жыровіцкі).
Археалагічныя помнікі
[правіць | правіць зыходнік]Ва ўрочышчы Замчышча знаходзяцца курганы з 4-5 стст. Першапачаткова яны былі ў каменнай абкладзіне, даследаваны польскімі археолагамі ў 60-х гадах 20 ст. Побач з вёскай — вялікія могільнікі мазавецкага паходжання з 10-12 стст.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Курашэва
- Ян Петручук, Лексіка вёскі Курашэва каля Гайнаўкі, Люблін 1977 (польск.)