Курбанназар Эзізаў
| Курбанназар Эзізаў | |
|---|---|
| |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 1940[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1975[1] |
| Месца смерці | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт |
Курбанназа́р Эзі́заў (туркм.: Gurbannazar Ezizow; 1 сакавіка 1940, Бюзмеінскі этрап — 29 верасня 1975, каля с. Газанджык) — туркменскі паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Туркменскай ССР імя Махтумкулі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям'і ювеліра. У 1948—1959 гадах вучыўся ў сярэдняй школе № 29 г. Ашгабата. У 1959—1964 гадах вучыўся на філалагічным факультэце Туркменскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1964 годзе быў накіраваны на працу ў рэдакцыю Аб'яднанага выдавецтва дзіцячай літаратуры. У тым жа годзе быў прызваны на вайсковую службу. Пасля заканчэння службы ў 1965 годзе да 1970 года працаваў загадчыкам аддзела паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва» (туркм.: Edebiýat we sungat). З 1972 года да канца жыцця працаваў літаратурным кансультантам у Саюзе пісьменнікаў Туркменістана. Застрэлены дэзерцірам на трасе ля сяла Казанджык (цяпер Берэкет) падчас усенародных сустрэч маладых паэтаў і пісьменнікаў у Туркменбашы. Разам з ім загінулі рускія паэты Васіль Шабанаў, Юрый Рабінін і кіроўца Аляксандр Белякевіч.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]- бацька — Абдулэзіз (памёр неўзабаве пасля смерці сына)
- маці — Гульнабат (памерла 25 красавіка 2017 года ва ўзросце 97 гадоў)
- жонка — Гальсалтан (Эзізаў ажаніўся з ёй у 1966 годзе)
- дочкі — Язгуль, Арзыгуль, Сахрагуль, Агулабат
- сын — Сердар
