Перайсці да зместу

Малявічы (археалагічны помнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ля курганнага могільніка.

Курганны могільнік, каменныя магілы (IX–XI стагоддзі) — археалагічны помнік, знаходзіцца за 2,1 км на паўднёвы захад ад вёскі Малявічы (Вілейскі раён), на правым беразе р. Вілія.

Каля 20 насыпаў некалі займалі паўночную і паўночна-ўсходнюю частку могілак, справа ад дарогі ў в. Альхоўка (Вілейскі раён), злева пры дарозе ў в. Уладыкі. Мясцовая назва Паганскія Могілкі. Дыяметр іх быў 3,5-6 м, вышыня 0,4-0,9 м. У час інвентарызацыі гэтыя курганы не выяўлены. Хутчэй за ўсё яны знішчаны сучаснымі магіламі, некаторыя з іх вельмі зараслі і цяпер не бачны.

Скроневае кольца і бляшкі-накладкі ад налобнага венчыка з каляровага металу.

Больш за 50 каменных магіл з круглымі ці авальнымі каменнымі вымасткамі або абкладзеных каменнямі па перыметры.

Вядомы з канца XIX ст., абследавалі ў 1980 г. А. Р. Мітрафанаў, у 1985 г. Я. Г. Звяруга.