Курганы Славы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Курганы Славы — земляныя насыпы з мемарыяльнымі архітэктурнымі ці скульптурнымі збудаваннямі, якія ўвекавечваюць подзвіг савецкага народа ў Вялікую Айчынную вайну, памяць землякоў, што загінулі ў барацьбе з ворагам, іншыя знамянальныя падзеі. Называюць таксама Курганамі Бессмяротнасці, Вечнай славы, Памяці.

У 1996 годзе на Беларусі было 102 Курганы Славы.[1] Найбольш вядомы — мемарыяльны комплекс «Курган Славы», помнік у гонар подзвігу воінаў 1, 2, 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў у Беларускай аперацыі 1944 года, размешчаны ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці. Курганы Славы ёсць у Гродне (Курган Славы), Полацку (Курган Бессмяротнасці) і іншых населеных пунктах Беларусі.

Глядзі таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. ЭГБ, т.4.