Курган (горад)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Курган (руск.: Курган) — горад (з 1782) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Курганскай вобласці. Насельніцтва 309,3 тыс. чал. (2021), плошча 390 км². Заснаваны ў 1679 годзе.[2]
Горад размешчаны на рацэ Табол, за 1973 км ад Масквы.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
У свой час рост насельніцтва ў горадзе падштурхнула стварэнне 6 лютага 1943 года Курганскай вобласці. Па некаторых дадзеных, на момант стварэння вобласці, у горадзе пражывала не больш за сто тысяч чалавек.
Пасля развалу СССР колькасць насельніцтва пачынае падаць з максімуму ў 1991 годзе (больш за 360 тысяч жыхароў) да мінімуму ў 2008 (324 тысячы). Назіраецца інтэнсіўны міграцыйны адток.
Паводле ўсерасійскага перапісу 2010 года[3]:
|
Асобы па якіх няма дадзеных аб нацыянальнай прыналежнасці або не паказаная нацыянальнасць у перапісным лісце складаюць 15 516 чал. або 4,6 % ад усяго насельніцтва горада. З іх 13 871 — няма звестак аб нацыянальнай прыналежнасці, 1 217 — нацыянальнасць у перапісным лісце не паказаная, і 428 — адмова ад адказу.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Аляксей Міхайлавіч Барткевіч (1906—1991) — беларускі педагог, грамадскі і культурны дзеяч.
- Лазар Артуравіч Рот (1920—2006) — фізік-тэарэтык[4].
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Курган (горад)
Зноскі
- ↑ [https://www.webcitation.org/616KjoKcC?url=http://www.gks.ru/bgd/regl/b10_109/Main.htm Архівавана 21 жніўня 2011. Архівавана 21 жніўня 2011. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.) ]
- ↑ Решение Курганской городской Думы «О дате основания города Кургана» от 16 сентября 2009 года № 255
- ↑ Территориальный орган Федеральной службы государственной статистики по Курганской Области - Веб-страницы - Itogi . Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2013. Праверана 14 сакавіка 2013.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 410. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.