Перайсці да зместу

Курскі электраапаратны завод

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Курскі электраапаратны завод
Заснаванне 1945
Размяшчэнне Расія Расія, г. Курск, вул. Луначарскага д.8
Галіна электратэхніка
Прадукцыя нізкавольтная электрычная тэхніка
Колькасць супрацоўнікаў больш 1500
Сайт keaz.ru

Курскі электраапаратны завод (КЭАЗ) — адзін з найбуйнейшых[1] расійскіх вытворцаў электратэхнічных вырабаў.

Прадпрыемства з’яўляецца пастаўшчыком гатовых рашэнняў ў галіне кіравання электраэнергіяй, абароны ад негатыўнага ўздзеяння электрычнага току, вымярэння і ўліку актыўнасці энергіі для многіх іншых буйных кампаній, будаўніча-мантажных арганізацый, атамных электрастанцый, метрапалітэнаў.

Курскі электрааппаратный завод выпускае нізкавольтнае абсталяванне пад трыма гандлёвымі маркамі: «KEAZ Optima», «КЭАЗ» і «KEAZ-Ferraz».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Савецкі перыяд[правіць | правіць зыходнік]

6 лістапада 1945 года намеснікам старшыні Саўнаркама СССР Лаўрэнціем Берыяй была падпісана пастанова № 2843—825с «Аб арганізацыі ў Курску завода па вытворчасці нізкавольтнай апаратуры Наркомэлектрапрама» У рэестравую кнігу Курска, дзе рэгіструюць новыя прадпрыемствы «Электраапарат» занесены пад № 1[2].

У сакавіку 1946 года быў пабудаваны завод па вытворчасці нізкавольтнай апаратуры для патрэб вугальнай і металургічнай прамысловасці СССР. На той момант у кожным з цэхаў працавала па 15 чалавек, усяго да канца 1946 года на заводзе было 150 рабочых. Першай электратэхнічнай прадукцыяй завода сталі засцерагальнік тыпу НПН-60 з напаўняльнікам і трохполюсны рубільнік на 200 А і 500 В[3].

Першае рэзкае павелічэнне вытворчасці адбылося ў 1950-х гадах. Гэта было звязана з пачаткам серыйнага выпуску распрацаваных уласным КБ аўтаматычных выключальнікаў серыі АП-25 і АП-50, засцерагальнікаў вялікай магутнасці і масавым выпускам вырабаў для хатніх халадзільнікаў. Тады ж завод выпусціў новыя засцерагальнікі серыі ПН-2 (распрацоўка якіх таксама была ажыццёўлена на Курскім электрааппаратным заводзе). Попыт на іх апынуўся настолькі вялікі, што Міністэрства палічыла неабходным арганізаваць іх вытворчасць яшчэ на некалькіх заводах краіны[4].

Завод больш за 120 разоў прызнаваўся лепшым сярод прадпрыемстваў Мінэлектрапрамысловасці, а ў 1981 годзе за высокія дасягненні ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга[5].

Расійскі перыяд[правіць | правіць зыходнік]

У 1992 годзе завод «Электрааппарат» рэарганізаваны ў акцыянернае таварыства.

У 2003 годзе інвестыцыі ў асноўны капітал павялічыліся ў 3,5 разы. Прадпрыемства набыло абсталяванне ў вядучых вытворцаў Германіі, Японіі, Паўднёвай Карэі[5]. У тым жа годзе была набыта і ўкаранёна ў вытворчасць САПР на базе Solid Works, якая дазволіла праектаваць і рыхтаваць вытворчасць новых тыпаў выключальнікаў за 14 месяцаў замест 30 месяцаў, якія патрабаваліся раней[4].

У кастрычніку 2003 года КЭАЗ перадаў Курскай епархіі Васкрасенскі храм, размешчаны на тэрыторыі завода. У будынку храма больш за 50 гадоў знаходзіліся асноўныя таварныя і матэрыяльныя склады прадпрыемства[6].

У 2004 годзе Курскае ААТ «Электраапарат» увайшло ў 20-ку ўдзельнікаў праекта ТЭРФ[7].

5 чэрвеня 2007 года кіраўніцтва завода падпісала дамову аб стратэгічным партнёрстве з французскай кампаніяй Ferraz Shawmut. Прадметам дагавора стаў вывад на рынак новай лінейкі хуткадзейных засцерагальнікаў пад сумесным гандлёвым брэндам «KEAZ-FERRAZ»[8].

У верасні 2011 года ААТ «Электроаппарат» было перайменавана ў "Курскі электрааппаратны завод — «КЭАЗ», а ўжо ў 2012 годзе ў вытворчасць была запушчана новая лінейка электратэхнічнай прадукцыі пад брэндам «KEAZ Optima», якая ўключае ў сябе аўтаматычныя выключальнікі, прылады дыферэнцыяльнай абароны, рэле напружання, лічыльнікі электраэнергіі, пераўтваральнікі частаты і многае іншае.

У 2017 годзе завод пачаў вырабляць высакавольтныя засцерагальнікі ПКТ-VK на намінальныя напружання 6 і 10 кВ.

У пачатку 2020-х гадоў завод будзе перанесены на новую пляцоўку ў ходзе падрыхтоўкі да святкавання 1000-годдзя Курска[9].

Прадукцыя[правіць | правіць зыходнік]

Гандлёвая марка КЭАЗ ўключае ў сябе:

Зноскі

  1. Проект строительства делового комплекса в центре Курска вынесут на общественные слушания, Агентство Бизнес Информации — Экономические/бизнес новости Черноземья — Воронеж — Бел …. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 7 снежня 2012.
  2. Тайны «Электроаппарата»: как все начиналось. Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2014. Праверана 29 лістапада 2012.
  3. Краткая история ОАО «Электроаппарат» (КЭАЗ) — Производители реле — Музей-коллекция реле, релейной защиты, системной и противоаварийной автоматики. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 29 лістапада 2012.
  4. а б Низковольтная аппаратура Электроаппарата. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 29 лістапада 2012.
  5. а б КЭАЗ «RB.ru» Компании(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2012. Праверана 5 снежня 2012.
  6. Кому мешает «Электроаппарат»?. Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2014. Праверана 5 снежня 2012.
  7. Евросоюз делает ставку на коллектив «Электроаппарата». Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 5 снежня 2012.
  8. «Электроаппарат» заработает по-французски. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 5 снежня 2012.
  9. Встреча с врио губернатора Курской области Романом Старовойтом. Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2019. Праверана 30 жніўня 2019.