Курчы (род)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Курчы

Герб «Радван»
Краіна паходжання Каралеўства Польскае, Вялікае Княства Літоўскае
Першы з роду Даніла Сямёнавіч Курч

Курчы (польск.: Kurczowie) — шляхецкі род гербаў «Радван» і «Курч», прадстаўнікі якога займалі дзяржаўныя і ваенныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Валодалі маёнткамі на тэрыторыі сучаснай Беларусі (Сянно, Валеўка, Уснач, Бераставіца, Вусце).

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Паходзілі з Гарадзенскага павета. Першы вядомы прадстаўнік роду — каралеўскі шляхціц Даніла Сямёнавіч Курч (XVI стагоддзе).

Найбольш вядомыя прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Марцін Курч (?—1602) — ваявода дорпацкі, жанаты з Соф'яй Сапегай, сястрой канцлера Льва Сапегі.
  • Яўстах Курч (?—1647) — кашталян віцебскі
  • Стэфан Курч (?—1702) — ваявода берасцейскі, маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
  • Сцяпан Іосіфавіч Курч (1850—1906) — генерал-маёр, вайсковы цэнзар Віленскай ваеннай акругі, камандуючы 50-й пяхотнай брыгадай

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]