Курыя-Мурыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Курыя-Мурыя
араб. جزر خوريا موريا‎‎
Khuriya muriya 76.jpg
Характарыстыкі
Колькасць астравоў
Найбуйнейшы востраўВостраў Эль-Халанія 
Агульная плошча73 км²
Насельніцтва150 чал. (2014)
Шчыльнасць насельніцтва2,05 чал./км²
Размяшчэнне
17°30′52″ пн. ш. 56°01′29″ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Курыя-Мурыя (Аман)
Курыя-Мурыя
Курыя-Мурыя

Курыя-Мурыя (араб. جزر خوريا موريا‎‎‎‎) — група астравоў на захадзе Індыйскага акіяна каля паўднёвага ўзбярэжжа Амана. Агульная плошча — 73 км². Населены толькі востраў Эль-Халанія (каля 150 чал. у 2014 г.)

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Архіпелаг Курыя-Мурыя складаецца з 5 астравоў і некалькіх прыбярэжных скал. Найбольшым па плошчы з'яўляецца востраў Эль-Халанія, які займае 56 км². Усе астрравы гарыстыя. Мяркуецца, што яны пачалі фарміравацца ў перыяд міяцэна.

Клімат сухі трапічны. Асноўная колькасць асадкаў выпадае ў летнія месяцы, калі з акіяна дуюць вільготныя мусоны. Дажджы ідуць пераважна ў горных раёнах, у той час як на ўзбярэжжы спякотна і суха.

Пераважае расліннасць, характэрная для паўпустыні. У гарах сустракаюцца зараснікі хмызнякоў і дрэў. Наземная фаўна бедная, прадстаўлена птушкамі, казуркамі, грызунамі і чарапахамі. Навакольныя воды насяляюць рэдкія віды акул і кітоў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Астравы Курыя-Мурыя вядомы з глыбокай старажытнасці. У мінулым былі населены семіцкім народам джыбалі. У пачатку XIX ст. амаль спусцелі з-за пірацтва. У 1856 г. султан Маската перадаў архіпелаг у карыстанне Вялікабрытаніі. У 1967 г. вернуты Аману, што выклікала незадаволенасць урада НДРЕ. У 2010 г. урад Амана абвясціў праект па прыцягненню на Курыя-Мурыя турыстаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]