Кутбертава Евангелле
| ||
Кутбертава Евангелле. 720-я | ||
Матэрыял | Вялень і пергамент | |
---|---|---|
Дадатковыя рукапісы[d] | ||
(інв. Add. MS 89000) | ||
![]() |
Кутбертава Евангелле — старадаўняя рукапісная кніга (копія Евангелля ад Іаана), датаваная VII стагоддзем нашай эры.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Кутбертава Евангелле — мініяцюрная кніга з 94 лістоў велума фарматам 138 × 92 мм, спісаных унцыялам астраўнога почырку. Добра захаваўся драўляны абклад. Тэкст старанна вывераны і адносіцца да італа-нартумбрыйскага тыпу (прыклад яго — Аміяцінскі кодэкс ). Тэкст амаль пазбаўлены ўпрыгожванняў, за выключэннем ледзь павялічаных загалоўных літар і ініцыялаў у разбіцці Амонія. Ініцыялы выпісаныя чырвоным, іншых упрыгожванняў няма. Да ліста 42 тэкст умяшчаў 19 радкоў на старонку, далей стала 20.
Гісторыя знаходкі
[правіць | правіць зыходнік]

Усходняе ўзбярэжжа Вялікабрытаніі і яе жыхары ў X—XI стагоддзях моцна пакутавалі ад нашэсця вікінгаў. Да гэтага часу край ужо наведалі місіянеры і тут трывала замацавалася хрысціянства. Пасля чарговага разбойнага нашэсця скандынаваў жыхары ўзялі маёмасць і адступілі ў глыб тэрыторыі ў пошуках новых урадлівых зямель сярод скалістых фіёрдаў. Разам з сабой забралі нават труну святога Кутберта з пахавання на востраве Ліндзісфарн, размешчаным на паўночным усходзе Брытаніі. Пры аглядзе труны ў 1104 годзе знайшлі невялікае Евангелле, памерам крыху большае за далонь дарослага чалавека. Яно добра захавалася. Кніга, якая атрымала пасля назву Кутбертава Евангелле, была захавана да XX стагоддзя.
Гісторыя набыцця
[правіць | правіць зыходнік]Евангелле Кутберта Брытанская бібліятэка арандавала яшчэ з 1979 года, а пасля атрымала прывілей на набыццё рукапісу ў партнёрстве з Дарэмскім універсітэтам. Рукапіс ацанілі ў 13 000 000 долараў. Набыццём помніка кніжнай культуры Заходняй Еўропы займаўся Мемарыяльны фонд нацыянальнай спадчыны (Вялікабрытанія). Частку грошай дадалі да неабходнай сумы патрыятычна настроеныя мецэнаты.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Stevick, Robert D., «The St. Cuthbert Gospel Binding and Insular Design», Artibus et Historiae, Vol. 8, No. 15 (1987)
- Найстаражытнейшую кнігу Еўропы ў 12 стагоддзі выратавалі ад вікінгаў(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кутбертава Евангелле
- Архіў алічбаваных манускрыптаў Брытанскай бібліятэкі Архівавана 14 верасня 2018. (англ.)