Кухонная пліта
Кухонная пліта — награвальная ўстаноўка для прыгатавання ежы. Акрамя варачнай паверхні з канфоркамі кухонная пліта часта мае ўбудаваную духавую шафу і дадатковыя аддзяленні.
Разнавіднасці
[правіць | правіць зыходнік]Пліта на цвёрдым паліве
[правіць | правіць зыходнік]Уяўляе сабой чыгунную ці цагляную печ, абсталяваную чыгуннай варачнай паверхняй. У хатах цагляная печ з плітой выкарыстоўвалася як дадатак да рускай печы, прыбудоўвалася побач або складала з ёй адзіную канструкцыю (напрыклад, чыгунная паверхня ўбудоўвалася на месцы шастка). Як самастойная прылада цагляная печ з плітой часта выкладваецца такім чынам, каб у дастатковай меры выконваць таксама і функцыю абагравання памяшкання (варачная печ са шчытком, шведская печ). Пліта на цвёрдым паліве можа быць з духавай шафай.
Газавая пліта
[правіць | правіць зыходнік]Электрычная пліта
[правіць | правіць зыходнік]- Індукцыйная пліта
- Пліта з рэзістыўным награвальнікам (ТЭН, галагенавая лямпа, стужачны награвальнік)
Камбінаваная пліта
[правіць | правіць зыходнік]Уяўляе сабой устаноўку, якая сумяшчае газавыя і электрычныя канфоркі на адным стале, альбо газавыя канфоркі і электрычную духавую шафу. Выкарыстоўваюцца там, дзе няма стабільнай падачы газу, у сельскай мясцовасці, дзе газ пастаўляецца ў балонах, а таксама ў тых выпадках, калі пры наяўнасці газазабеспячэння карыстальнік жадае выкарыстоўваць электрычную духавую шафу.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Похлёбкин В. В. От русской печи к микроволновой кухне // Кухня века. — М.: Полифакт, 2000. — 616 с.
- Плиты кухонные // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства. Том 2. — М.: Большая советская энциклопедия, 1959. — С. 470—471. — 772 с.
- Плиты кухонные // Плата — Проб. — М. : Советская энциклопедия, 1975. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров ; 1969—1978, т. 20).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кухонная пліта