Кухікугу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Комплекс Кухікугу

Кухікугу (парт.: Kuhikugu) — помнік археалогіі на поўдні Амазонскай нізіны ў Бразіліі. Прадстаўлены рэшткамі 4 старажытных індзейскіх паселішчаў, што існавалі 1500 - 500 гадоў таму.

Адкрыты ў пачатку XXI ст. міжнароднай археалагічнай экспедыцыяй. Назву атрымаў па ўчастку раскопак X11. На месцы старажытных паселішчаў былі знойдзены рэшткі ваенных умацаванняў, штучныя тэрасы і сажалкі. Кухікугу ўяўляў буйную агламерацыю, насельніцтва якой магло складаць каля 50 тысяч чалавек. Яны займаліся земляробствам на ўрадлівых тэра прэта, вырошчвалі маніёк, трымалі ў сажалках рыбу. Мяркуецца, што насельнікамі былі продкі сучасных індзейцаў куйкура, што жывуць у гэтым рэгіёне і ў нашы дні.

Заняпад Кухікугу адбыўся пасля 1500 г., магчыма з-за эпідэмій, якія пачаліся сярод паўднёваамерыканскіх індзейцаў у выніку кантактаў з еўрапейцамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]