Куцеінская друкарня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тытульны аркуш «Дыдаскаліі» Сільвестра Косава, надрукаванай у Куцеінскай друкарні.

Куцеінская друкарня — цэнтр беларускага кірылічнага кнігадрукавання ў XVII ст., дзейнічала ў 16301654 пры Куцеінскім Богаяўленскім манастыры ў Оршы. Да 1632 г. узначальвалася яе заснавальнікам Спірыдонам Собалем, пасля ад’езду якога чатыры гады не працавала.

Потым друкарню ўзначаліў ігумен Іаіль Труцэвіч. Карысталася падтрымкай магілёўскага і аршанскага мяшчанства, выдавала навукова-асветніцкую, царкоўна-палемічную і свецкую літаратуру на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах.

У ёй выдадзены «Брашна духоўнае» (1630), «Малітваслоў», «Буквар» (абодва 1631), «Часаслоў», «Новы запавет і Псалтыр», часткова дадрукаваны кіеўскі «Апостал» (усе 1632). З 1636 выдала яшчэ 14 кніг: «„На Ойча наш выклад“ Іаана Златавуста» (1636), «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа» і «Дыдаскалія» С. Косава (абедзве 1637), «Псалтыр» (1642), «Актоіх Іаана Дамаскіна» (1646), «Трэфалагіён» (1647), «Дыёптра» (1651), «Лексікон…» П. Бярынды (1653) і інш. Усяго ў ёй выдадзены дваццаць кніг.

Выданні вылучаліся своасаблівым графічным афармленнем. Распаўсюджваліся на Беларусі, Украіне, у Літве, Расіі. У 1655 г. друкарскае абсталяванне было перавезена ў Іверскі Валдайскі манастыр пад Вялікім Ноўгарадам, у 1665 г. — у Васкрасенскі манастыр пад Масквой, у 1676 г. — на Друкарскі двор (Масква).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыкл. давед. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.; маст. А. А. Глекаў. — Мн.: БелЭн, 2001. — С. 174. — 368 с.