Кучавыя воблакі
Кучаваыя воблакі (Cumulus, Cu) — шчыльныя, днём ярка-белыя воблакі са значным вертыкальным развіццём (да вышыні 5 км і больш).
Верхнія часткі падобныя да купалаў або вежаў з круглаватымі абрысамі. Узнікаюць найчасцей як воблакі канвекцыі ў халодных паветраных масах, а ў цёплы час года таксама ў мясцовых паветраных масах над паверхняю сушы, якая праграваецца ўвесь дзень. Могуць ператварацца ў кучава-дажджавыя воблакі.
![]() |
Кучавыя воблакі на Вікісховішчы |
---|