Кучурган
| Кучурган | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня |
|
| Басейн | 2 090 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Каардынаты | 47°30′10″ пн. ш. 29°41′34″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Турунчук[d] |
| • Каардынаты | 46°33′13″ пн. ш. 29°55′43″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Турунчук[d] → Днестр → Днястроўскі ліман |
|
|
|
| Краіна | |
Кучурган — рака ў Малдове і ў Адэскай вобласці Украіны. Упадае ў Кучурганскі ліман. Даўжыня 119 км, плошча басейна 2090 км². Даліна ракі ўяўляе сабой бэльку ліманнага ўтварэння.
Рака бярэ пачатак на паўднёвых схілах Падольскага ўзвышша, недалёка ад вёскі Аленеўка. Даліна ў верхнім цячэнні V-падобная, у ніжнім — трапецападобная, уяўляе сабой балку ліманнага ўтварэння. Пойма двухбаковая, шырынёй 0,1-0,4 км. Рэчышча ўмерана звілістае, шырынёй ад 5 да 46 м, на асобных участках стварае плёсы. Ухіл 0,89 м/км. Цячэнне ракі павольнае, месцамі ўтварае плаўні.
Жыўленне снегавое і дажджавое. Ледастаў у пачатку снежня, ускрыццё лёду ў другой палове лютага. Летам перасыхае, зімой перамярзае. Вада мінералізаваная, каламутная, з балотным прысмакам, прыдатная толькі для гаспадарча-бытавых патрэб.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |