Кучынск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Кучынск
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
1
Насельніцтва
1 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Кучынск на карце Беларусі ±
Кучынск (Беларусь)
Кучынск
Кучынск (Гомельская вобласць)
Кучынск

Ку́чынск[1] (трансліт.: Kučynsk, руск.: Кучинск) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Шырокаўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

За 15 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 37 км ад Гомеля.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На паўднёвым захадзе і ўсходзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Побач шаша Доўск — Гомель. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў канцы XIX стагоддзя. Па перапісу 1897 года — хутар. У 1925 годзе ў Забалоцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 8 жыхароў. З 16 ліпеня 1954 года вёска ўваходзіла ў склад Рагінскага сельсавета[2]. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Іскра» (цэнтр — вёска Забалоцце). З 1964 года вёска ў складзе Халоцкага сельсавета[3], з 18 студзеня 1965 года да 24 кастрычніка 2002 года — у складзе Забалоцкага сельсавета[4][5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 1 двор, 10 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1925 год — 17 двароў.
  • 1959 год — 104 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 6 і 20 лютага і 26 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 2 (1082).
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  5. Решение Гомельского облсовета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 179 «Об упразднении Бервеновского и Заболотского сельсоветов Буда-Кошелевского района и изменении границ Чеботовичского и Широковского сельсоветов Буда-Кошелевского района»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]